Хрыстос Збавіцель Андаў

Хрысто́с Збаві́цель А́ндаў (па-гішпанску: Cristo Redentor de los Andes) — помнік у Андах на вышыні 3832 м над узроўнем мора, на граніцы між Аргентынай і Чылі. Адчынены 13 сакавіка 1904 дзеля адзначэньня мірнага ўрэгуляваньня памежнае спрэчкі між гэтымі дзяржавамі.

Выява-пераможца аргентынскага конкурсу Вікі любіць славутасьці-2012
Удзельнікі ральлі Парыж — Дакар ля помніку Хрысту Збавіцелю Андаў

Мінуўшчына

рэдагаваць

На пачатку XX стагодзьдзя Папа Леў XIII у сэрыі энцыклік заклікаў да міру і гармоніі, а таксама да набажэнстваў у гонар Хрыста Збавіцеля. У гэты самы час Аргентына і Чылі стаялі на парозе ўзброенага канфлікту з прычыны спрэчкі адносна ўласных межаў. Біскуп аргентынскага места Куё, мансіньёр Марсэліна дэль Кармэн Бэнавэнтэ, паабяцаў паставіць статую Хрыста Збавіцеля, каб нагадаць апанэнтам пра Хрыстовае пасланьне міру. Статую з бронзы вышынёй 7 м вырабіў аргентынскі скульптар Матэо Алёнса. Пэўны час яна была выстаўленая ва ўнутраным двары дамініканскае школы ў Буэнас-Айрэсе.

У 1904, пасьля таго, як Аргентына і Чылі заключылі мірнае пагадненьне, статуя Хрыста была перавезеная цягніком і зацягнутая на гару на муле. 15 лютага 1904 быў скончаны 6-мэтровы гранітны п’едэстал, і статуя была пастаўленая на яго такім чынам, каб Ісус Хрыстос глядзеў у бок граніцы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Хрыстос Збавіцель Андаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Каардынаты: 32°49′30.6″ пд. ш. 70°4′14.8″ з. д. / 32.825167° пд. ш. 70.070778° з. д. / -32.825167; -70.070778