Хжонхаў
Хжонхаў (па-польску: Chrząchów) — вёска на паўднёвым усходзе Польшчы, у гміне Коньскаволя (гміна), Пулаўскага павету, Люблінскага ваяводзтва. Хжонхаў стаіць на рацэ Кураўцы, непадалёк ад вёскі Кураў. Насельніцтва вёскі Хжонхаў складае 736 жыхароў (2005).
Хжонхаў | |
польск. Chrząchów | |
Касьцёл | |
Былая назва: | Krzochów |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Люблінскае |
Павет: | Пулаўскі |
Гміна: | Коньскаволя |
Плошча: | 7,23 км² |
Вышыня: | 180.2 м н. у. м. |
Насельніцтва (2005) | |
колькасьць: | 736 чал. |
шчыльнасьць: | 101,8 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | +48 81 |
Паштовы індэкс: | 24-130 |
Нумарны знак: | LPU |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°23′0″ пн. ш. 22°11′0″ у. д. / 51.38333° пн. ш. 22.18333° у. д.Каардынаты: 51°23′0″ пн. ш. 22°11′0″ у. д. / 51.38333° пн. ш. 22.18333° у. д. |
Хжонхаў | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вёска была ўпершыню згадана ў 1430. У 1795, пасьля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, Хжонхаў перайшоў пад кіраўніцтва Аўстрыі; з 1815 увайшоў у склад Царства Польскага. Падчас Першай сусьветнай вайны быў зьнішчаны аўстрыйскімі войсками. Падчас Другой сусьветнай вайны (10 верасьня 1939) быў падзьвержаны нямецкай бамбардыроўцы.
Цяпер у вёсцы знаходзяцца 160 невялікіх фэрмаў і хатаў, невялікі каталіцкі касьцёл, пачатковая школа, пошта і дзьве крамы.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьХжонхаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў