Кураўка
рака ў Польшчы, прытока Віслы
Кураўка (па-польску: Kurówka) — рака ў Польшчы, правы прыток Віслы, цячэ па Любельскім узвышшы.
Кураўка | |
Kurówka | |
Кураўка ў Хжонхаве | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | непадалёк ад Пятровіц Велькіх |
Вусьце | Вісла |
Краіны басэйну | Польшча |
Вобласьці | Люблінскае ваяводзтва |
Даўжыня | 42,8 км |
Плошча басэйну | 395,4 тыс. км² |
Даўжыня — 42,8 км, плошча басейну — 395,4 км².
Выток знаходзіцца непадалёк ад Пятровіц Велькіх (Piotrowice Wielkie), далей рака цячэ па тэрыторыі Люблінскага ваяводзтва і ўпадае ў Віслу каля Пулавы. Завод азотных угнаеньняў у Пулавах выкарыстоўвае Кураўку ў якасьці асноўнай крыніцы водазабесьпячэньня.
На Кураўцы разьмешчаныя наступныя гарады і вёскі: Гарбаў, Маркушаў, Кураў, Коньскаволя, Пулавы.