Хасэ Алебас
Ёсіф «Хасэ» Алебас (па-гішпанску: José Holebas, па-грэцку: Ιωσήφ Χολέβας; нарадзіўся 27 чэрвеня 1984 году, Ашафэнбург, Нямеччына) — грэцкі футбаліст уругвайскага паходжаньня, абаронца клюбу «Ўотфард» і нацыянальнай зборнай Грэцыі.
Хасэ Алебас | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 27 чэрвеня 1984[1][2][3] (36 гадоў) Ашафэнбург, Ніжняя Франконія, Баварыя, Заходняя Нямеччына | |
Рост | 184 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца, цэнтральны абаронца і абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Ўотфард | |
Нумар | 25 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2006 2006—2007 2007—2010 2010—2014 2014—2015 2015— |
Вікторыя Каль Мюнхэн-1860 2 Мюнхэн-1860 Алімпіякос Пірэй Рома Ўотфард |
33 (15) 43 (12) 74 (7) 94 (9) 24 (1) 113 (6) |
Зборныя | ||
2011— | Шаблён:Футбол Грэцыі | 38 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ераРэдагаваць
Раньнія гадыРэдагаваць
Хасэ зьяўляецца ўраджэнцам нямецкага гораду Ашафэнбург, ён навучаўся футболу ў школах аматарскіх клюбаў Нямеччыны. У 2002 годзе быў прыняты ў акадэмію «Мюнхэну-1860», выступаў у асноўным і рэзэрвовым складах каманды ня толькі на пазыцыі левага абаронцы, але й нават на пазыцыі нападніка.
«Алімпіякос»Рэдагаваць
Эвальд Лінэн, настаўнік Алебаса, перайшоў разам са сваім выхаванцам у грэцкі «Алімпіякос» у 2010 годзе пасьля разрыву кантракту з «Мюнхэнам-1860». За Алебаса грэкі заплацілі паўмільёну эўра плюс 200 тысячаў эўра авансу. Гулец падпісаў кантракт з клюбам на тры гады, абавязваючыся атрымліваць штогод ня менш за 200 тысяч эўра з надбаўкай у памеры 20%. Дэбют прыйшоўся ў матчы супраць альбанскага клюбу «Бэса» ў Лізе Эўропы, які скончыўся перамогай грэкаў зь лікам 5:0.
«Рома»Рэдагаваць
30 жніўня 2014 году Алебас афіцыйна стаў гульцом «Ромы», якая выклала за футбаліста 1 млн эўра і магчымую суму ў 500 тысячаў эўра як бонусы. Хасэ падпісаў з камандай кантракт на 3 гады.
Міжнародная кар’ераРэдагаваць
Атрымаўшы грамадзянства Грэцыі ў 2010 годзе, Алебас стаў кандыдатам у зборную гэтай краіны па футболе. Трэнэр Фэрнанду Сантуш выклікаў гульца на матчы супраць зборных Расеі й Румыніі, і Хасэ дэбютаваў 11 лістапада 2011 году ў матчы супраць зборнай Расеі, які скончыўся зь лікам 1:1.
ДасягненьніРэдагаваць
«Алімпіякос»:
- Чэмпіён Грэцыі: 2011, 2012, 2013, 2014
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2012, 2013
Сям’яРэдагаваць
Бацька Алебаса зьяўляецца этнічынм грэкам, маці — уругвайка.
КрыніцыРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Хасэ Алебас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце «Мюнхэн-1860»
- Профіль на сайце fussballdaten.de