Чаві
Чавіер Эрнандэс Крэўс (па-каталянску: Xavier Hernández Creus; больш вядомы як Чаві, па-каталянску: Xavi) — былы каталёнскі футбаліст, які гуляе на пазыцыі паўабаронцы. Галоўны трэнэр клюбу «Барсэлёна». Неаднойчы выклікаўся ў зборную Гішпаніі, разам зь якой станавіўся чэмпіёнам сьвету і Эўропы.
Чаві | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 25 студзеня 1980 (44 гады) Тэраса, Гішпанія | |
Рост | 170 см | |
Вага | 68 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Барсэлёна (галоўны трэнэр) | |
Моладзевыя клюбы | ||
1991—1997 | Барсэлёна | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1997—2000 1998—2015 2015—2019 |
Барсэлёна 2 Барсэлёна Аль-Сад |
61 (3) 505 (58) 82 (21) |
Зборныя | ||
2000—2014 | Гішпанія | 133 (13) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2019—2021 | Аль-Сад[d] |
Кар’ера
рэдагавацьЧаві пачаў выступаць за юнацкія футбольныя каманды «Барсэлёны» з 11 гадоў. У сэзоне 1997—1998 гадоў ён пачаў гуляць за дарослую каманду клюбу. Чаві дэбютаваў у матчы Супэркубка Гішпаніі супраць «Мальёркі» 18 жніўня 1998, ён адразу выйшаў у асноўным складзе і забіў гол. Ён таксама меў вялікую ролю ў перамозе «Барсэлёны» ў Чэмпіянаце Гішпаніі ў сэзоне 1998—1999 гадоў. Сэзон 1999—2000 гадоў быў для Чаві выдатным у пэрсанальным пляне, бо з прычыны траўмы Хасэпа Гуардыёля, ён быў асноўным выбарам Люі Ван Гаалю на пазыцыю апорнага паўабаронцы. У чэмпіёнскім для Барсэлёны сэзоне 2004—2005 гадоў Чаві быў найбольш карыстаемым гульцом у камандзе, правёўшы 36 матчаў. Чаві мае кантракт з «Барсэлёнай» да 2010 году. За зборную Гішпаніі Чаві дэбютаваў 15 лістапада 2000 у матчы супраць зборнай Нідэрляндаў. У 2008 годзе выйграў Чэмпіянат Эўропы па футболе ў складзе зборнай Гішпаніі. Быў прызнаны лепшым гульцом першынства.
Характарыстыка
рэдагавацьЧаві зьяўляецца прыкладам плэймэйкера з выдатным бачаньнем поля. Ён таксама адрозьніваецца ўнівэрсалізмам — можа згуляць на любой пазыцыі ў паўабароне. Таксама зьяўляецца някепскім выканаўцам штрафных удараў.
Узнагароды
рэдагавацьКлюбныя
рэдагаваць«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі (8): 1999, 2005, 2006, 2009, 2010, 2011, 2013, 2015
- Уладальнік Кубка Гішпаніі (3): 2009, 2012, 2015
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі (6): 2005, 2006, 2009, 2010, 2011, 2013
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (4): 2006, 2009, 2011, 2015
- Уладальнік Супэркубка Эўропы (2): 2009, 2011
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету (2): 2009, 2011
«Аль-Сад»:
- Чэмпіён Катару: 2019
- Уладальнік Кубка эміру Катару: 2017
- Уладальнік Кубка Катару: 2017
- Уладальнік Супэркубка Катару: 2017
Міжнародныя
рэдагавацьГішпанія:
- Чэмпіён сьвету: 2010
- Чэмпіён Эўропы: 2008, 2012
- Срэбраны прызэр Алімпійскіх гульняў: 2000
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць