Фіналы Кубка Лібэртадорэс 2018 году
Фінальныя матчы Кубка Лібэртадорэс 2018 году былі 59-мі паводле ліку фіналамі ў гісторыі Кубка Лібэртадорэс, галоўнага міжнароднага клюбнага футбольнага турніру Паўднёвай Амэрыкі, зладжанага КОНМЭБОЛ. Фіналы праходзілі ў двухбаковым фармаце дома і на выезьдзе паміж аргентынскімі клюбамі «Бока Хуніёрс» і «Рывэр Плэйт», што зрабіла гэтыя матчы першым аргентынскім Супэрклясыка, якое праводзілася ў рамках міжнародных спаборніцтваў. Першы матч адбыўся 11 лістапада 2018 году на «Бамбанэра», які ёсьць хатнім стадыёнам «Бока Хуніёрс», у той час як другі матч адбыўся 9 сьнежня па-за межамі Паўднёвай Амэрыкі на «Сант’яга Бэрнабэў» у Мадрыдзе. Перанос матчу ў адказ быў зьвязаны з нападам на аўтобус гасьцявой дружыны[1][2]. Гэта быў апошні фінал, які праходзіў у фармаце двух матчаў, бо пачынаючы з сэзону 2019 году фінал праводзіцца адным матчам на загадзя абранай нэўтральнай пляцоўцы[3][4].
«Рывэр Плэйт» атрымаў перамогу па суме абодвух матчаў зь лікам 5:3, што сталася іхнім чацьвертым тытулам у гісторыі турніру. Як пераможцы, яны кваліфікаваліся ў якасьці прадстаўніка КОНМЭБОЛ на клюбны чэмпіянат сьвету па футболе 2018 году, які праходзіў у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, саступіўшы ў паўфінале. Акрамя таго, бела-чырвоныя таксама атрымалі права згуляць у Рэкопе Паўднёвай Амэрыкі 2019 году[5] і таксама аўтаматычна кваліфікаваліся ў групавы этап наступнага розыгрышу Кубка Лібэртадорэс.
Матчы
рэдагавацьПершы матч
рэдагавацьПершы матч быў перанесены менш чым за дзьве гадзіны да пачатку праз тое, што «Бамбанэра» праз моцны дождж быў заваднёны[6]. У выніку матч адбыўся на наступны дзень, 11 лістапада, а стартавы сьвісток прагучаў а 16-й гадзіне паводле мясцовага часу[7][8]. Гульня праходзіла без галоў да 34-й хвіліны, калі Рамон Абіля вывеў «Боку» наперад, але ўжо праз 90 сэкундаў Люкас Прата ўраўнаваў лік[9]. Тым ня менш, першая палова гульні скончылася на карысьць гаспадароў, бо Дарыё Бэнэдэта аднавіў перавагу «Бокі» на апошніх хвілінах перад перапынкам. У другім тайме «Рывэр Плэйт» зноўку зрабіў лік нічыйным пасьля таго як на 61-й хвіліне Карляс Іскіердас забіў гол у сваю браму[10].
11 лістапада 2018 16:00 (UTC-3) |
Бока Хуніёрс | 2:2 | Рывэр Плэйт | Бамбанэра, Буэнас-Айрэс Гледачоў: 49 000 Судзьдзя: Рабэрта Табар (Чылі) |
---|---|---|---|---|
Абіля 34', Бэнэдэта 45+1' |
Справаздача | Прата 35', Іскіердас 61' (а/г) | ||
|
|
Другі матч
рэдагавацьПерад другім матчам фіналу 24 лістапада аўтобус дружыны «Бока Хуніёрс» быў атакаваны па дарозе на стадыён «Рывэр Плэйту». Некалькі вокнаў у аўтобусе былі разьбітыя камянямі, кінутымі з натоўпу, таксама ў аўтобус быў запушчаны перцавы газ. Пасьля таго ля аўтобусу пачаліся хваляваньні, у выніку дзеля супакойваньня натоўпу паліцыя пачала затрыманьні. Некаторыя гульцы ў аўтобусе атрымалі траўмы як ў выніку разьбітага шкла, гэтак і праз распыленьне перцавага газу. У выніку матч некалькі разоў пераносіўся ў рамках таго ж дня, але ў выніку быў перанесены на наступны дзень. Былы нападнік «Бока Хуніёрс» і «Рывэр Плэйт» Габрыель Батыстута назваў напад ганебным[11]. 25 лістапада, перад пачаткам перанесенага матчу, «Бока Хуніёрс» папрасіла перанесьці матч, бо ён ня мог праходзіць у роўных умовах[12]. КОНМЭБОЛ яшчэ раз адклаў матч, паколькі роўныя ўмовы не гарантаваліся[13]. 27 лістапада арганізацыя зацьвердзіла, што другі матч будзе праведзены па-за межамі Аргентыны дзеля забесьпячэньня бясьпекі, а матч быў перанесены на 8 ці 9 сьнежня[14].
Матч прайшоў на стадыёне «Сант’яга Бэрнабэў» перад 72 тысячамі гледачоў. Галявыя моманты напачатку ўзьнікалі на карысьць «Бокі», і, нарэшце, Дарыё Бэнэдэта, які таксама адзначыўся голам у першым матчы, улучыў мяч на 44-й хвіліне[15]. У другім тайме «Рывэр Плэйт» ураўнаваў лік пасьля таго, як на 68-й хвіліне забіў яшчэ адзін бамбардзір першага матчу Люкас Прата[15]. У выніку ў асноўны час пераможац ня быў выяўлены і матч перайшоў у дадатковы час, падчас якога склад «Бокі» скараціўся да 10 чалавек пасьля таго, як Вільмар Барыяс быў выдалены з поля. «Рывэр Плэйт» скарыстаўся перавагай у колькасьці, і Хуан Кінтэра вывеў бела-чырвоных наперад на 109-й хвіліне. Траўма Фэрнанда Гага на 116-й хвіліне пакінула «Боку» ўсяго ўдзевяцёх, бо ўсе замены на той момант былі скарыстаныя. На апошніх хвілінах «Рывэр Плэйт» павялічыў сваю перавагу яшчэ на адзін мяч[15][16].
9 сьнежня 2018 20:30 (UTC+1) |
Рывэр Плэйт | 3:1 (д. ч.) | Бока Хуніёрс | Сант’яга Бэрнабэў, Мадрыд Гледачоў: 62 282 Судзьдзя: Андрэс Куньня (Уругвай) |
---|---|---|---|---|
Прата 68', Кінтэра 109', Мартынэс 120+2' |
Справаздача | Бэнэдэта 44' | ||
|
|
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Las finales de la CONMEBOL Libertadores se disputarán el 10 y 24 de noviembre». CONMEBOL.
- ^ «Confirmados los horarios y fechas de los partidos finales de la CONMEBOL Libertadores 2018». CONMEBOL.
- ^ «La CONMEBOL Libertadores se definirá en final única a partir de 2019 con mayores beneficios a los clubes y la competencia». CONMEBOL.
- ^ «Histórica decisión: Final Única de la Libertadores 2019 en Santiago y Final Única de la Sudamericana 2019 en Lima». CONMEBOL.
- ^ «Reglamento CONMEBOL Libertadores 2018». CONMEBOL.
- ^ «Boca Juniors vs River Plate: titanic Copa Liberadores final postponed by 24 hours due to heavy rain». The Independent.
- ^ «Boca Juniors and River Plate draw 2-2 in Copa Libertadores final first leg». The Guardian.
- ^ «Rain postpones first leg of Copa Libertadores between Boca Juniors, River Plate». ESPN.
- ^ «Boca Juniors and River Plate draw 2-2 in Copa Libertadores final first leg». The Guardian.
- ^ «Boca y River igualan 2-2 y todo se define en la revancha». CONMEBOL.
- ^ «Boca Juniors v River Plate in Copa Libertadores final postponed after bus attack». BBC Sport.
- ^ «Comunicado de prensa». Boca Juniors
- ^ «Copa Libertadores: Boca Juniors against River Plate match postponed again». BBC Sport.
- ^ «All-Argentine Copa Libertadores Final to Be Played Outside Argentina». The New York Times.
- ^ а б в «River Plate claim Copa Libertadores against 10-man Boca». The Guardian.
- ^ «¡River Plate campeón!». CONMEBOL.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Кубак Лібэртадорэс 2018 году. КОНМЭБОЛ.