Настасься Чабатарэўская

расейская пісьменьніца, перакладніца, крытык

Наста́сься Мікала́еўна Чабатарэ́ўская (па-расейску: Анастасія Николаевна Чеботаревская; 7 студзеня 1877, Курск, Расейская імпэрыя — 23 верасьня 1921, Петраград, Савецкая Расея) — расейская пісьменьніца, драматургіня, перакладніца, дзяячка жаночага руху ў Расеі. Жонка Фёдара Салагуба.

Настасься Чабатарэўская
Анастасия Чеботаревская
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 26 сьнежня 1876 (7 студзеня 1877)[1][2]
Памерла 23 верасьня 1921(1921-09-23)[1][2] (44 гады)
Пахаваная
Муж Фёдар Салагуб
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, перакладніца, драматург
Гады творчасьці 1903-1921
Мова расейская мова[3], француская мова[3] і нямецкая[3]
Дэбют 1903
Значныя творы Женщина накануне революции 1789 года, 1922

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася ў 1877 годзе ў Курску.

У 1901-05 жыла ў Францыі, скончыла Вышэйшую школу грамадзкіх навук у Парыжы.

У 1905 году Н. Чабатарэўская пераехала ў Санкт-Пецярбург з Масквы, да таго правучыўшыся чатыры гады ў францускіх вышэйшых навучальных установах. Знаёмства з Салагубам адбылося ў 1907 годзе, калі паміж імі завязалася дзелавое ліставаньне. Увосень 1907 знаёмства перарасло ва ўзаемны інтарэс адзін да аднаго. Штуршком да ліставаньня паслужыў зварот Чабатарэўскі да Салагуба з просьбай даць сваю кароткую біяграфію для задуманага ёю даведніка «Кароткія аўтабіяграфічныя дадзеныя расейскіх пісьменьнікаў за апошняе 25-годзьдзе расейскай літаратуры»[4]. Задуманай кнігі яна тады не выдала, але пазьней, у 1914 году, падрыхтавала грунтоўную біяграфію Салагуба для біблія-біяграфічнага даведніка прафэсара С. А. Вэнгерава (гэта адзіная «аўтарызаваная» біяграфія пісьменьніка)[5].

У 1908 году выйшла замуж за Салагуба (афіцыйна ж вянчаньне адбылося ў верасьні 1915 году). Шмат пісала пра творчасьць мужа, стала ягонай своесаблівай літагенткай[6].

У 1910 году Салагуб з Чабатарэўскай пераехалі ў дом 31 на Разьежджай вуліцы ў Пецярбургу, дзе намаганьнямі Чабатарэўскай быў створаны сапраўдны літаратурны салён, у якім, па выразе К. Эрбэрга, «зьбіраўся амаль увесь тагачасны тэатральны, мастацкі і літаратурны Пецярбург».

Па ўспамінах сучасьнікаў, Н. Чабатарэўская была экзальтаванай, энэргічнай, пастаянна нешта арганізоўвала і валодала неўраўнаважанай псыхікай[7].

Хварэла на псыхастэнію. 23 верасьня 1921 году Н. Чабатарэўская скончыла жыцьцё самагубствам, кінуўшыся ў Няву (Жданаўку) з Тучкавага моста[8].

Творчасьць

рэдагаваць

Н. Чабатарэўская была аўтаркай шэрагу п’есаў і апавяданьняў, складальніцай анталёгіі «Думы і песьні» (1911), «Каханьне ў лістах выбітных людзей XVIII і XIX стагодзьдзя» (1913), «Вайна ў расейскай паэзіі» (1915), «Расея ў родных песьнях» (1915). Апошняй ейнай працай стала кніга «Жанчына напярэдадні рэвалюцыі 1789 году»(1922).

Перакладала творы Стэндаля, Мірабо, Гі дэ Мапасана, Р. Раляна, Г. Кляйста, М. Мэтэрлінка і многіх іншых аўтараў.

Улетку 1911 году выйшла складзеная Чабатарэўскай кніга «Фёдар Салагуб. Крытыка, артыкулы і нататкі».

Творчае супрацоўніцтва Чабатарэўскай зь Фёдарам Салагубам праявілася ў напісаньні некалькіх сумесных апавяданьняў, артыкулаў і п’есаў, — апавяданьні «Старая сядзіба» і «Шлях у Дамаск», п’есы «Каханьне над безданьню», «Мара-пераможца» і «Камень, кінуты ў ваду». Апавяданьне «Халодная вігілія» наагул належыць пяру выключна адной Чабатарэўскай, хоць выйшаў пад імем Ф. Салагуба[9].

Лічыцца, што менавіта Н. Чабатарэўская ўдыхнула новае жыцьцё ў творчасьць Ф. Салагуба 1910-х, і менавіта ейнае трагічнае самагубства ён аплакваў ў паэзіі апошніх гадоў жыцьця[10].

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • А. Чеботаревская, «Мечта Дон-Кихота», Золотое руно, № 1, 1908 г.
  • А. Чеботаревская, «Творимое» творчество», Золотое руно, № 11-12, 1908.
  • А. Чеботаревская, О Фёдоре Сологубе. Критика, статьи и заметки, Петербург, 1911.
  • А. Чеботаревская, Любовь в письмах выдающихся людей XVIII и XIX века, Петербург, 1913.
  • А. Чеботаревская, Война в русской поэзии, Петербург, 1915.
  • А. Чеботаревская, Женщина накануне Революции 1789 года, Петроград, 1922.
  1. ^ а б Русские писатели 1800—1917: Биографический словарь (русский) (рас.) / под ред. Б. Ф. Егоров — 2019. — Т. 6:С—Ч. — 656 с.
  2. ^ а б Чеботаревская Анастасия Николаевна // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век (рас.) / под ред. О. В. Богданова
  3. ^ а б в Čebotarevskaja, Anastasija Nikolajevna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  4. ^ Никольская Т. Л. // А. Н. Чеботаревская: краткая справка, http://az.lib.ru/c/chebotarewskaja_anastasija_nikolaewna/text_0010.shtml
  5. ^ Венгеров, С. С. Тетерников Фёдор Кузьмич (Сологуб) // Энциклопедический словарь. СПб.: Брокгауз-Ефрон, 1907.
  6. ^ Анастасия Чеботаревская. Творимое творчество, Золотое руно, 1908, https://web.archive.org/web/20211005190513/http://www.fsologub.ru/about/articles/articles_131.html
  7. ^ Зинаида Гиппиус. Живые лица. Отрывочное. О Сологубе
  8. ^ Вступительная статья А. В. Лаврова к публикации «Федор Сологуб и Анастасия Чеботаревская», https://web.archive.org/web/20211005190513/http://www.fsologub.ru/about/preface/preface_298.html
  9. ^ Анастасия Чеботаревская, старонка, прысьвечаная Ф. Салагубу, https://web.archive.org/web/20211005190516/http://www.fsologub.ru/chebotarevskaya/
  10. ^ Тэффи. Фёдор Сологуб, https://web.archive.org/web/20211005190521/http://www.fsologub.ru/about/articles/articles_74.html