Фёдар Лукашэнка

беларускі футбаліст

Фёдар Уладзімеравіч Лукашэнка (нар. 18 сакавіка 1974 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Фёдар Лукашэнка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 сакавіка 1974(1974-03-18)[1] (50 гадоў)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1992 БДАТУ-Ніва[d] 1 (0)
1992—1996 Маладэчна-2018 114 (6)
1997—1998 Дынама-93 41 (2)
1998—2001 Славія Мазыр 92 (10)
2002—2004 Гомель 70 (2)
2005 Дарыда 11 (1)
2005—2006 Дынама Берасьце 21 (1)
2007—2010 Верас[d] 100 (3)
2011 СКВІЧ 17 (0)
Зборныя
1993 Беларусь (да 21) 1 (0)
1997 Беларусь 1 (0)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лукашэнка.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец менскага футболу, у маладосьці трапіў у склад «Маладэчна». У 1997 годзе пэрспэктыўнага гульца набыла менскае «Дынама-93», аднак улетку 1998 году клюб спыніў існаваньне, і Фёдар апынуўся ў складзе мазырскай «Славіі», дзе стаў чэмпіёнам краіны. У сэзоне 2001 году мазырскі клюб займеў фінансавыя цяжкасьці, і Лукашэнка на запрашэньне Сяргея Падпалага перайшоў у «Гомель», у складзе якога выйграў сваё другое чэмпіёнства. У 2005—2006 гадах гуляў за «Дарыду» і берасьцейскае «Дынама», пасьля чаго апынуўся ў клюбе Першай лігі «Верас», дзе гуляў цягам чатырох гадоў. Завяршыў кар’еру ў 2011 годзе ў складзе сталічнага клюбу СКВІЧ.

Фёдар Лукашэнка пэўны час быў рэкардсмэнам паводле колькасьці ўдзелаў у фіналах Кубка Беларусі — ён шэсьць разоў выходзіў на поле ў вырашальных матчах у складзе трох розных клюбаў, але толькі двойчы здабываў трафэй[2].

Міжнародная

рэдагаваць

У 1997 годзе згуляў свой адзіны матч за нацыянальную зборную Беларусі, калі ў жніўні 1997 году ў таварыскай гульні на менскім стадыёне «Дынама» гаспадары саступілі зборнай Ізраілю зь лікам 2:3.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць