Фэрэнц Салашы

Фэрэнц Салашы (па-вугорску: Szálasi Ferenc; 6 студзеня 1897, Каша, цяпер Кошыцэ, Славаччына — 12 сакавіка 1946, Будапэшт) — вугорскі нацыянал-сацыялістычны дзяяч, заснавальнік і лідэр партыі Скрыжаваныя стрэлы (1935—1945), у кастрычніку 1944 — сакавіку 1945 году «Нацыянальны лідэр» (па-вугорску: Nemzetvezeto) Вугорскай дзяржавы, «апошні саюзьнік Гітлера». Быў арыштаваны амэрыканцамі, выдадзены вугорскаму ўраду, паўстаў перад судом у Будапэшце па абвінавачваньні ў ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавецтва, дзе быў прысуджаны да сьмяротнага пакараньня. 12 сакавіка 1946 году Фэрэнц Салашы быў павешаны.

Фэрэнц Салашы
Ferenc Szálasi.jpg
Прэм’ер-міністар Вугоршчыны
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 6 студзеня 1897(1897-01-06)[1][2][3]
Кошыцэ, Abaúj-Torna County[d], Каралеўства Вугоршчына[d], Транслейтанія, Аўстра-Вугоршчына[4]
Памёр: 12 сакавіка 1946(1946-03-12)[4][1][2] (49 гадоў)
Будапэшт, Другая вугорская рэспубліка[4]
Партыя: Скрыжаваныя стрэлы
Сужэнец: Гізэла Луц
Адукацыя: Тэрэзіянская вайсковая акадэмія

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Фэрэнц Салашысховішча мультымэдыйных матэрыялаў