Футбольны матч Беларусь — Нідэрлянды (1995)
Футбольны матч Беларусь — Нідэрлянды адбыўся 7 чэрвеня 1995 году ў Менску. У матчы адборачнага турніру чэмпіянату Эўропы 1996 року ў групе 5 сустракаліся зборныя Беларусі і Нідэрляндаў. Матч прайшоў на менскім стадыёне «Дынама» ў прысутнасьці 37 тысячаў гледачоў. Увайшоў у гісторыю як самая значная перамога беларускае зборнае: упершыню ў сваёй гісторыі каманда Беларусі ўзяла верх над зборнаю зь першага кошыка УЭФА.
Становішча перад матчам
рэдагавацьДля зборнае Беларусі гэта быў першы адборачны цыкль. Пасьля сэрыі пасьпяховых выступаў у таварыскіх матчах заўзятары чакалі праверкі ў афіцыйных матчах. Аднак пасьля мінімальнай паразы ў гасьцях ад Нарвэгіі 0:1 і хатняе перамогі над Люксэмбургам 2:0 рушыла ўсьлед зруйнавальная хатняя параза ад Нарвэгіі 0:4 і ў гасьцях ад Чэхіі 2:4, а таксама хатняя нічыя з Мальтаю 1:1.
Зборная Нідэрляндаў змагалася за выйсьце з групы з Чэхіяй і Нарвэгіяй і да матчу двойчы перамагла Люксэмбург 4:0 і 5:0, Мальту 4:0, у гасьцях згуляла ўнічыю з Нарвэгіяй 1:1, і саступіла Чэхіі па суме двух матчаў (0:0 хаты і 1:3 у гасьцях). Турнірнае становішча не дазваляла галяндцам губляць пункты.
Зборная Нідэрляндаў мела й псыхалягічную перавагу — больш за палову стартавага складу, якія прадстаўлялі амстэрдамскі «Аякс», двума тыднямі раней перамаглі ў Лізе чэмпіёнаў.
Матч
рэдагаваць7 чэрвеня 1995 20:00 |
Беларусь | 1:0 | Нідэрлянды | Дынама, Менск Гледачоў: 37 000 Судзьдзя: Адрыян Парумбою (Румынія) |
---|---|---|---|---|
Герасімец 27' | ||||
|
|
Гол
рэдагавацьГалявая атака разьвівалася правым флянгам. Качура даў пас наперад у раён кута штрафной Герасімцу, які набраў ход. Галкіпэр госьцяў Эдвін ван дэр Сар, для якога гэты матч стаў дэбютным у нацыянальнай зборнай, выскачыў яму насустрач, але Герасімец на хуткасьці абыйшоў брамніка, зрушыўшыся пры гэтым да беражка, і затым з вострага кута ўдарам міма дэ Кока і Блінда, якія спрабавалі пасьпець на перахоп, трапіў у пустыя вароты.
Пасьля матчу
рэдагаваць6 верасьня 1995 у Ратэрдаме адбылася зваротная гульня. Гульня прайшла з узаемнымі шанцамі, а на 77-й хвіліне за фол апошняе надзеі быў выдалены Вінтэр. Аднак гол забілі галяндцы — Мюльдэр на 84-й хвіліне. Галяндыя перамагла зь лікам 1:0.
У выніку Галяндыя заняла 2-е месца ў групе, набраўшы 20 пунктаў і саступіўшы 1 пункт Чэхіі і апярэдзіўшы Нарвэгію па дадатковых паказчыках. У стыкавым матчы Галяндыя перамагла Ірляндыю зь лікам 2:0 і выйшла ў фінальную частку турніру.
Зборная Беларусі заняла ў групе 4-е месца (11 пунктаў).
Дадатковыя зьвесткі
рэдагавацьУ 2007 року ў апошні дзень кваліфікацыі на Эўра-2008 зборная Беларусі ў другі раз атрымала перамогу над галяндцамі — матч у Менску скончыўся зь лікам 2:1. Хоць беларуская каманда й няўдала выступіла ў сваёй групе, галяндцы страцілі пункты і фінішавалі ў групе толькі другімі, прапусьціўшы наперад каманду Румыніі.