Фрыдрых Акель
Фрыдрых Акель (па-эстонску: Friedrich Akel; 5 верасьня 1871, Халістэ, Вільяндзімаа — 3 жніўня 1941, Талін) — эстонскі дзяржаўны дзеяч, дыплямат, лекар.
Фрыдрых Акель | |
па-эстонску: Friedrich Akel | |
2 жніўня 1923 — 26 сакавіка 1924 | |
Папярэднік | Aleksander Hellat[d] |
Наступнік | Ота Штрандман |
26 сакавіка 1924 — 16 сьнежня 1924 | |
Папярэднік | Канстантын Пятс |
Наступнік | Юры Яаксан[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
5 верасьня 1871[1][2] |
Памёр: |
3 ліпеня 1941[1][2] (69 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьАдукацыя
рэдагавацьВывучаў мэдыцыну ў Юр’еўскім (цяпер — Тартускі) унівэрсытэце (1892—1897), стажыраваўся ў Бэрліне, Празе і Лейпцыгу (1899—1901), працаваў акулістам.
Быў асыстэнтам ва ўнівэрсытэцкай клініцы Юр’еўскага ўнівэрсытэту, доктарам ў афтальмалягічны клініцы ў Рызе і лекарам ва Ўяздоўскім шпіталі ў Варшаве.
Дзейнасьць
рэдагавацьУ 1902—1904 гг і 1905—1912 гг -урач-акуліст у Рэвелі (цяпер Талін). У 1904—1905 годзе быў лекарам на фронце расейска-японскай вайны. У 1907 годзе адзін з заснавальнікаў прыватнай клінікі эстонскіх лекараў. Быў галосным і старшынём Талінскай гарадзкой думы, ганаровым сусьветным судзьдзёй.
Быў чальцом рады Паўночна-Балтыйскага Саюзу лекараў і Талінскага аб’яднаньня народнай асьветы. Старшыня спартовага таварыства «Калеў». Сябра і старшыня рады Талінскага пазыкова-пазыковага аб’яднаньня, потым Талінскага Krediitpank (Крэдытбанку).
У 1920—1922-сьвецкі віцэ-прэзыдэнт кансысторыі Эстонскай Эвангелічнай лютэранскай царквы. У 1922—1923 — амбасадар Эстоніі ў Фінляндыі. У 1923—1924, 1926—1927, 1936—1938 -міністар замежных спраў. З 26 сакавіка па 16 сьнежня 1924 — дзяржаўны старэйшына (кіраўнік дзяржавы), у пэрыяд яго знаходжаньня на гэтай пасадзе камуністы спрабавалі ажыцьцявіць дзяржаўны пераварот (1 сьнежня 1924), які скончыўся няўдачай. Адзін з чальцоў урадаў Акеля — міністар шляхоў зносінаў Карл Карк — быў забіты, але сам дзяржаўны старэйшына застаўся жывы.
У 1928—1934 гг — пасол у Швэцыі і Даніі, у 1934—1936 — пасол у Нямеччыне і Галяндыі. Быў чальцом Рыйгікогу (парлямэнта) другога, трэцяга і шостага скліканьняў. У 1924—1931 гг — старшыня эстонскага алімпійскага камітэту, у 1927—1932 — сябар Міжнароднага алімпійскага камітэту.
Гібель
рэдагаваць17 кастрычніка 1940 году быў арыштаваны органамі НКУС, у 1941 годзе расстраляны.
Бібліяграфія
рэдагаваць- Эстонский биографический словарь. Талін, 2002.