Фэрэнц Ліст

(Перанакіравана з «Франц Ліст»)

Фэрэнц (Франц) Ліст (па-вугорску: Liszt Ferenc, па-нямецку: Franz Liszt; 22 кастрычніка 1811, Дабар’ян (Райдзінг), Аўстрыйская імпэрыя — 31 ліпеня 1886, Байройт, Нямеччына) кампазытар, піяніст, пэдагог, дырыгент, публіцыст, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў музычнага рамантызму, заснавальнік вугорскай кампазытарскай школы.

Фэрэнц Ліст
па-вугорску: Liszt Ferenc
Фэрэнц Ліст
Дата нараджэньня 22 кастрычніка 1811
Месца нараджэньня Дабар’ян, Аўстрыйская імпэрыя
Дата сьмерці 31 ліпеня 1886 (74 гады)
Месца сьмерці Байройт, Нямеччына
Прычына сьмерці пнэўманія
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Прафэсія кампазытар, піяніст, дыргент
Навуковая сфэра музыка[1], клясычная музыка[1], кампазыцыя[d][1], музычная адукацыя[d][1], piano performance[d][1], дырыгаваньне[d][1] і музычная кампазыцыя[d][1]
Месца працы
Сябра ў Sängerschaft zu St. Pauli Jena[d]
Жанры клясычная музыка
Інструмэнты фартэпіяна і арган[d]
Бацька Adam Liszt[d]
Маці Anna Liszt[d]
Дзеці Cosima Wagner[d][2], Daniel Liszt[d] і Blandine Liszt[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Ліст быў слаўным выканаўцам, вядомым па ўсёй Эўропе дзякуючы свайму фэнамэнальнаму піянізму і неперавышанаму ўменьню арганізоўваць відовішчныя канцэртныя праграмы. Ф. Ліста лічаць адным з найвялікшых піяністаў у гісторыі, нягледзячы на тое, што ніводнага запісу ігры Ліста не існуе. Уплыў фартэпіяннага стылю Ф. Ліста адчувальны дагэутль. Таксама Ф. Ліст зрабіў важкі ўклад у развіцьцё рамантычнай музыкі наогул, імя Ліста зьвязанае з вынаходніцтвам жанру сымфанічнай паэмы.

Ф. Ліст быў першым піяністам, які выступаў з сольнымі канцэртамі, якімі ён заслужыў прызнаньне як прафэсіяналаў так і шырокай публікі. У той жа час Ф. Ліст быў надзвычай велікадушным чалавекам — ён не шкадаваў часу і сродкаў, дапамагаючы ахвярам стыхійных бедстваў, сіротам, многіх таленавітых студэнтаў ён вучыў бясплатна. Таксама Ф. Ліст спрыяў фонду памяці Бэтховэна і ахвяраваў значныя сродкі на адкрыцьцё кансэрваторыі ў Будапэшту.

Вялікая колкасьць яго фартэпіянных твораў увайшла ў традыцыйны рэпэртуар, у прыватнасьці Вугорскія рапсодыі, Саната сі мінор і два фартэпіянных канцэрта. Таксама Ф. Ліст зрабіў шматлікія фартэпіянныя транскрыпцыі папулярных сцэнаў з опэраў, сымфоніяў, капрысаў Паганіні і песень Франца Шубэрта. Асобныя фартэпіянныя творы Ф. Ліста лічацца вышэйшай пробай фартэпіяннага майстэрства. Таксама Ф. Ліст быў аўтарам вялікай колкасьці харавой, вакальнай і сымфанічнай музыкі. Арганныя творы Ф. Ліста занялі галоўнае месца ў рэпэртуару арганістаў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Фэрэнц Лістсховішча мультымэдыйных матэрыялаў