Францішак Лянчы
Франці́шак Мары́я Ля́нчы (па-італьянску: Francesco Maria Lanci, па-польску: Franciszek Maria Lanci; 1799, Фана, Італія — 1875, Варшава, Польшча) — архітэктар, італьянец па паходжаньні, які з другой чвэрці ХІХ ст. стала працаваў на землях былой Рэчы Паспалітай.
Францішак Марыя Лянчы | |
Імя пры нараджэньні | Francesco Maria Lanci |
---|---|
Дата нараджэньня | 1799 |
Месца нараджэньня | Фана |
Дата сьмерці | 12 лістапада 1875 |
Месца сьмерці | Варшава |
Месца пахаваньня | |
Занятак | архітэктар |
Сябра ў | Нямецкі археалягічны інстытут[d] |
Біяграфія
рэдагавацьНавучаўся ў рымскай Акадэміі сьвятога Лукі. Атрымаў залаты мэдаль за дыплёмную працу — праект рэстаўрацыі рымскага касьцёлу Санта-Марыя ін Арачэлі(it). У маладым веку стаў ганаровым прафэсарам Акадэміі.
У 1825 року на запрашэньне Станіслава Малахоўскага(pl) прыехаў у Польшчу дзеля перабудовы родавае рэзыдэнцыі ў Конскіх.
Каля 1830 року займаўся адбудовай касьцёлу сьв. Ядвігі ў Пэмпова, якому надаў рысы ангельскай готыкі. Пасьля атрымаў запыт на праект перабудову замку на Вавэлі, аднак з-за выбуху паўстаньня праект ня быў рэалізаваны. У Кракаве Лянчы разам з разьбяром Паоля Філіпі спраектаваў саркафаг Тадэвуша Касьцюшкі.
У 1836—1840 на замову Эдварда Рачынскага спраектаваў і пабудаваў Залатую капліцу(pl) ў Познані.
У 1844 прыбыў у Варшаву. На замову Аўгуста Патоцкага пашырыў левае крыло палацу ў Вілянаве.
Каля 1863 року з-за частковае страты зроку спыніў прыём замоваў.
Дзейнасьць
рэдагавацьЗаймаўся праектаваньнем будынкаў рознага прызначэньня: палацаў, касьцёлаў, гарадзкіх жылых і адміністрацыйных збудаваньняў, гаспадарчых пабудоваў, корчмаў, капліц, мастоў і іншага. Працаваў у архітэктурнай плыні гістарызму. З 40-х гадоў ХІХ ст. пачынае цікавіцца рэнэсансам і разьвіваць нэарэнэсансны кірунак у межах плыні гістарызму. Найбольш вядомым тыпам збудаваньняў гэтага кірунку сталі сельскія вілы (да прыкладу Пружанскі палацык).
Архітэктар стварыў вялікую колькасьць праектаў, большасьць зь якіх засталася на паперы.
Сьпіс працаў Францішка Марыі Лянчы
рэдагавацьПаводле Паўла Гергоні[1]:
- 1825 — Клясычная эгіпецкая аранжарэя ў Конскіх, Польшча (для Малахоўскіх)
- 1825 — Перабудова гатычнага касьцёла ў Конскіх (для Малахоўскіх)
- 1825 — Аранжарэя ў Бялачаве
- 1830 — Перабудова касьцёла сьв. Ядвігі ў Пэнпове
- 1830 — Перабудова капліцы Патоцкіх у катэдры на Вавэлі
- 1830 — Праект грабніцы Тадэвуша Касьцюшкі ў крыпце сьв. Леанарда на Вавэлі
- 1834 — Перабудова замку ў Бэндзіне (для Эдварла Рачыньскага)
- 1835 — Перабудова замку ў Загужанах
- 1835 — Перабудова замку ў Осеку
- 1835 — Палацык у Гродцы (для Цеханоўскіх)
- 1836 — Перабудова замку ў Затары (для Маўрыцыя Патоцкага)
- 1836 — Дабудова нэагатычнай крыпты ў касьцёле ў Затары
- 1836 — Залатая капліца ў катэдры ў Познані (для Эдварла Рачыньскага)
- 1836 — Перабудова палацу Скшыньскіх у Загужанах
- 1840 — Публічныя будынкі ў Дамброве Гурнічнай
- 1840 — Палац у Парэнбе Велькай каля Асьвенціму (для Вінцэнта Баброўскага)
- 1845 — Касьцёл у Баркавіцах (супольна з Генрыкам Марконі)
- 1846 — Карчма ў Служаве (Варшава)
- 1846 — Перабудова касьцёла сьв. Катажыны ў Варшаве на Служаве
- 1847 — Камяніца Патоцкіх па адрасе Кракаўскае прадмесьце, 17 у Варшаве
- 1848 — Перабудова палацу ў Фалентах каля Варшавы
- 1848 — Перабудова паўночнага крыла палацу ў Вілянаве (Варшава) (для Патоцкіх)
- 1848 — Гаспадарчыя пабудовы ў Вілянаве
- 1850 — Палац у Кжышовіцах (для Патоцкіх)
- 1850 — Палац Познанскіх (Лэсэра) па Алеі Ўяздоўскіх, 8 у Варшаве
- 1850 — Перабудова палацыку ва Ўрсынаве (Варшава)
- 1852 — Ратуша ў Міжрэччы
- 1852 — Палац Патоцкіх у Міжрэччы
- 1858 — Надмагільны помнік Эльжбеты Ўрбаноўскай на Паванзках у Варшаве
- 1860 — Дом Крашэўскага па вуліцы Макатоўскай, 48 у Варшаве
- 1865 — Касьцёл у Хатомаве
Таксама існуе меркаваньне, што працай Францішка Марыі Лянчы зьяўляецца Пружанскі палацык. Прамых доказаў, што Лянчы ўдзельнічаў у будаўніцтве палацыку няма, але зьяўляецца фактам тое, што для пабудовы палацыка выкарыстоўваліся тыя самыя асноўныя прыёмы і прынцыпы, якія распрацаваў Лянчы для пабудоваў такога роду[2].
Галерэя
рэдагаваць-
Палац Патоцкіх у Міжрэччы (1852) -
Палац Познанскіх-Лэсэра ў Варшаве (1850) -
Заезная брама ў Вілянаве, Варшава (Музэй плякату) (1848) -
Касьцёл у Пэнпове (1830) -
Касьцёл сьв. Катажыны на Служэве, Варшава (1846) -
Грабніца караля Мешкі I і Баляслава Храбрага ў катэдры ў Познані (1836) -
Клясычная эгіпецкая аранжарэя ў Конскіх, Польшча (Гарадзкі дом культуры) (1825)
Сям’я
рэдагавацьЗ жонкай Канчэтай Джанкрыстафарай мелі дачку Марыю Арканджэлю (нар. 1811)[3] і сына Вітальда (1829—1892) — таксама архітэктар, працаваў у Польшчы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Giergoń, Pawieł (17 студзеня 2009) Franciszek Maria Lanci (пол.) Historia sztuki. sztuka.net. Праверана 29 чэрвеня 2017 г.
- ^ Зінчук, Раіса (8 студзеня 2014) Пружанскі палацык. Музэй-сядзіба «Пружанскі палацык». Праверана 29 чэрвеня 2017 г.
- ^ Francesco Maria Lanci (анг.) FamilySearch Праверана 29 чэрвеня 2017 г.
Літаратура
рэдагаваць- Raffaella Catini. LANCI, Francesco Maria // Dizionario biografico degli italiani. — Istituto dell’Enciclopedia Italiana, 2004. — Т. 63.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьФранцішак Лянчы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў