Францішак Заблоцкі

Францішак Заблоцкі (па-польску: Franciszek Zabłocki; нар. 2 студзеня 1752 году — пам. 10 верасьня 1821 году ў Коньскаволі каля Пулаў) — польскі адукацыйны дзяяч, паэт, больш знакаміты як аўтар камэдыяў польскага асьветніцтва.

Францішак Заблоцкі

З 1774 году працаваў ў Камісіі народнай асьветы, пасьля — Таварыстве элемэнтарных кніжак і камісіі адукацыі Варты законаў. Удзельнічаў у паўстаньні Касьцюшкі. Па задушэньні паўстаньня выехаў да Рыму, дзе быў быў высьвечаны на ксяндза.

З 1798 году быў пробашчам у Гуры Пулаўскай, а з 1800 году — у Коньскаволі. Там апекаваўся псыхічна хворым паэтам Францішкам Дыянізім Князьнінам.

Аўтар больш за 50 камэдыяў, у якіх атакаваў сарматызм і адсталасьць. Перакладаў таксама творы зь іншых моваў.

Літаратура Рэдагаваць