Француская катэдра
Славутасьць | |
Француская катэдра
| |
Краіна | |
Месцазнаходжаньне | Мітэ |
Каардынаты | 52°30′52″ пн. ш. 13°23′32″ у. д. / 52.51444° пн. ш. 13.39222° у. д.Каардынаты: 52°30′52″ пн. ш. 13°23′32″ у. д. / 52.51444° пн. ш. 13.39222° у. д. |
Канфэсія | Эвангельская царква Нямеччыны[d] |
Эпархія | Эвангельская царква Бэрліну, Брандэнбургу і Сылескай Верхняй Лужыцы[d] |
Архітэктурны стыль | нэаклясыцызм |
Аўтар праекту | Карл фон Гонтард[d] |
Дата заснаваньня | 1701 |
Статус | Heritage monument in Berlin[d] |
Сайт | franzoesische-kirche.de (фр.) |
Француская катэдра | |
Француская катэдра на Вікісховішчы |
Францу́ская ка́тэдра (па-нямецку: Französischer Dom) — распаўсюджаная назва францускай Рэфарматарскай царквы Фрыдрыхштату (па-нямецку: Französische Friedrichstadtkirche), разьмешчанай у бэрлінскім раёне Мітэ, на пляцы Жандармэнмаркт насупраць Нямецкай катэдры, адна з славутасьцяў гораду. Будынак называецца катэдрай, хаця тут ніколі не знаходзілася эпіскапская катэдра.
Люі Каяр і Абрагам Кеснэ пабудавалі першыя часткі царквы паміж 1701 і 1705 гадамі дзеля супольнасьці гугенотаў. У гэты час гугеноты складалі каля 25 адстокаў гарадзкога насельніцтва. Француская катэдра была створаная па ўзоры разбуранага гугеноцкага храму ў Сэн-Марыс, блізу Парыжу. У 1785 годзе Карл фон Гонтард зьмяніў царкву і пабудаваў прылеглую купалавую вежу, якая ў выніку дала царкве назву. Тэхнічна вежа ня ёсьць часткай царквы, і абодва будынкі маюць розных уладальнікаў. Вежа была пабудаваная дзеля ўпрыгожваньня ансамблю Жандармэнмаркту з ініцыятывы Фрыдрыха Вялікага. Нямецкая катэдра, аднак, на другім баку Жандармэнмаркта, складаецца з будынка царквы і вежы як адзінае цэлае.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б archINFORM (ням.) — 1994.