Флярыян Выганоўскі
Флярыян Выганоўскі (па-латыску: Florians fon Viganovskis, 4 чэрвеня або 4 ліпеня[1] 1854 — паміж 1914[1] і 1929[2]) — латвійскі архітэктар беларускага паходжаньня.
Флярыян Выганоўскі | |
Род дзейнасьці | архітэктар |
---|---|
Дата нараджэньня | 4 чэрвеня 1854 |
Месца нараджэньня | Котра, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | не раней за 1914 г. |
Месца вучобы | |
Занятак | архітэктар |
Сябра ў | Арконія[d] |
Бацька | Канстанцін Тамаш Выганоўскі[d] |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў маёнтку Котра Гарадзенскай губэрні[3] ў шляхецкай сям’і.
У 1873—1879 гг. навучаўся ў Рыскай палітэхніцы[3]. У 1879 годзе быў сузаснавальнікам польскай акадэмічнай карпарацыі Arkonia[2]. Пазьней навучаўся ў Мікалаеўскай ваеннай акадэміі[3].
З 1881 па 1901 г.[3] або 1906 г.[4] меў інжынэрнае бюро ў Рызе.
Інфармацыя пра жыцьцё пасьля 1914 г. адсутнічае.
Некаторыя будынкі
рэдагаваць- Касьцёл сьвятога Францішка, Рыга (1892)
- Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса, Віляка, цяперашняя Латвія (1890)
- Пяціпавярховы будынак з крамамі, Рыга, Pulkveža Brieža ielā 2 (1883)
- Жылы будынак, Рыга, Brīvības gatvē 206 (1895)
- Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Коўна) — праект капліцы (1894)
- Царква Усіх Сьвятых, Ёсвайны, Кейданскі раён, цяперашняя Летува (1903)
- Катэдра Сьвятога Сэрца, Рэжыца (1904)
- Касьцёл Сьвятой Тройцы, Пабіржы, Біржаўскі раён, цяперашняя Летува (1910)
- Касьцёл сьв. Язэпа, Панямунак, Ракішкаўскі раён, цяперашняя Летува (1911)
- Касьцёл сьв. апостала Мацея Эвангеліста, Новае Места, Панявескі раён, цяперашняя Летува (1908)
- Касьцёл сьв. Казімера, Камаі, Ракішкаўскі раён, цяперашняя Летува (1909)
Нерэалізаваныя праекты
рэдагаваць- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Яна Непамука, Вялікія Эйсманты — праект рэканструкцыі
- Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Коўна) — праект рэканструкцыі
Галерэя
рэдагаваць-
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса, Віляка
-
Катэдра Сьвятога Сэрца, Рэжыца
-
Касьцёл Сьвятой Тройцы, Пабіржы
-
Касьцёл сьв. Язэпа, Панямунак
-
Касьцёл сьв. апостала Мацея Эвангеліста, Новае Места
-
Касьцёл сьв. Казімера, Камаі
-
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Яна Непамука, Вялікія Эйсманты — нерэалізаваны праект рэканструкцыі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Florians fon Viganovskis — Latgales dati
- ^ а б Archiwum Korporacyjne — Archiwum i Muzeum Polskich Korporacji Akademickich [Архіў і музэй польскіх акадэмічных карпарацыяў]
- ^ а б в г Jānis Zilgalvis, Nijole Lukšionīte. LATVIJAS UN LIETUVAS SAKRĀLĀS ARHITEKTŪRAS SAIKNES 19. GS. OTRAJĀ PUSĒ-20. GS. SĀKUMĀ — Latvijas Zinatnes Akademijas Vestis
- ^ ĒKAS ARHITEKTS BŪVINŽENIERIS FLORIANS FON VIGANOVSKIS Projekts «RĪGA — ARHITEKTŪRAS PIEMINEKĻA VĒSTURES SKATĪJUMĀ- 1»