Свэдэн (сядзіба)
Славутасьць | |
Свэдэн
| |
Краіна | |
Месцазнаходжаньне | Фалюн[1] |
Статус | славутасьць у рэгістры швэдзкай спадчыны[d] і індывідуальны комплекс будынкаў у сьпісе[d][2] |
Свэдэн на Вікісховішчы |
Свэ́дэн (па-швэдзку: Svedens gård, даслоўна Сядзіба Свэдэн) — шляхецкая сядзіба пад Фалюнам у цэнтральнай Швэцыі, якая разам з Фалюнам уваходзіць у Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Упершыню згадваецца ў 1542 годзе. У 1653 годзе тут нарадзіўся будучы пастар Еспэр Свэдбэрг — бацька швэдзкага навукоўца Эмануэля Свэдэнборга.
На тэрыторыі сядзібы таксама знаходзіцца хатка, у якой у 1739 годзе Карл Лінэй пабраўся шлюбам з Сарай Элісабэт Марэа.
-
Частка Свэдэну
-
Шлюбная хатка Лінэя
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г База зьвестак праекту «Вікі любіць славутасьці» — 2017.
- ^ а б Bebyggelseregistret