Фабіяна Каруана

шахматыст ЗША

Фабія́на Люі́джы Каруа́на (па-італьянску: Fabiano Luigi Caruana; нар. 30 ліпеня 1992, Маямі, Флорыда, ЗША) — італьянска-амэрыканскі шахматны гросмайстар. Залаты прызэр XLII шахматнай алімпіяды ў складзе каманды ЗША і бронзавы прызэр у індывідуальным заліку.

Фабіяна Каруана
Fabiano Caruana
Фабіяна Каруана ў 2018
ІмяФабіяна Люіджы Каруана
Імя пры нараджэньні Fabiano Luigi Caruana
Краіна
Нарадзіўся 30 ліпеня 1992 (32 гады)
Маямі, Флорыда, ЗША
ЗваньнеГросмайстар (2007)
Рэйтынг ФІДЭ2827 (сьнежань 2024)
Максымальны рэйтынг2844 (кастрычнік 2014)
Месца№ 2 (жнівень 2018)
Найвышэйшае месца № 2 (кастрычнік 2014)

Тытул гросмайстра ён заваяваў у 14 гадоў, 11 месяцаў і 20 дзён — стаўшы наймаладзейшым гросмайстрам у гісторыі Італіі і ЗША. У 2014 року дасягнуў трэцяга ў гісторыі шахматнага рэйтынгу — 2844. У 2018 року перамог у турніры прэтэндэнтаў і стаў першым амэрыканцам пасьля Робэрта Фішэра, які атрымаў права пазмагацца за чэмпіёнскі тытул у аб’яднаных чэмпіянатах сьвету.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Фабіяна Каруана нарадзіўся ў Маямі ў італьянска-амэрыканскай сям’і[1][2]. Мае падвойнае грамадзянства Італіі і ЗША[3].

Калі Фабіяна было 4 гады, сям’я пераехала ў прадмесьце Парк-Слоўп (Бруклін, Нью-Ёрк). У пяцігадовым веку стаў займацца шахматамі ў рэфармісцкай юдэйскай кангрэгацыі Парк-Слоўпу і паўдзельнічаў у сваім першым турніры[3].

У 2004 року, у 12-гадовым веку, пераехаў з бацькамі ў Мадрыд дзеля працягу прафэсійнай шахматнай кар’еры і да 2015 року выступаў за Італію. З 2007 жыў у Будапэшце, з 2010 — у Люгана (Швайцарыя), з 2014 — у Сэнт-Люісе (Місуры, ЗША)[4].

Шахматная кар’ера

рэдагаваць

У 2007 Фабіяна Каруана перамог на турніры ў Будапэшце з вынікам 7 пунктаў з 9, выканаў грасмайстарскі нарматыў у веку 14 гадоў, 11 месяцаў і 20 дзён, стаўшы наймаладзейшым гросмайстрам Італіі і ЗША, пераўзышоўшы рэкорд Хікару Накамуры[5]. У жніўні таго ж году Каруана перамог у прадстаўнічым турніры ў Влісынген (Нідэрлянды) з выніковым рэйтынгам 2715. У лістападзе-сьнежні Каруана стаў наймаладзейшым чэмпіёнам Італіі ў гісторыі, паказаўшы вынік 9½/11[6].

У студзені 2008 Каруана дэбютаваў у Вэйк-ан-Зэе і перамог у групе C зь лікам 10/13 і рэйтынгам 2696. У чэрвені выступіў за Італію на першай дошцы ў кубку Мітропы і стаў найлепшым першым гульцом з паказьнікам +6 (7½/9) і рэйтынгам 2810[7]. У лістападзе дэбютаваў на шахматных алімпіядах, і на першай дошцы набраў 7½/11 пунктаў з рэйтынгам 2696[8]. У лістападзе-сьнежні Каруана пасьпяхова абараніў чэмпіёнскі тытул у Італіі з паказьнікам +5 (8/11)[9].

У лютым 2008 Каруана быў запрошаны ў групу B турніру ў Вэйк-ан-Зэе і перамог у ёй з вынікам +4 (8½/13) і рэйтынгам 2751. Такім чынам ён стаў першым гульцом у гісторыі турніру, які двойчы запар здолеў перамагчы ў групах C і B. У траўні за італьянскую зборную ў кубку Мітропы набраў 6 пунктаў з 8 і атрымаў індывідуальны залаты мэдаль на першай дошцы. У лістападзе выступіў на кубку сьвету па шахматах у Ханты-Мансійску (Расея), дзе дайшоў да чацьвертага кола.

У сьнежні 2010 трэці раз стаў чэмпіёнам Італіі з паказьнікам 9 пунктаў з 11 гульняў, а праз год дасягнуў выніку 10/11.

У студзені 2012 ў групе A турніру ў Вэйк-ан-Зэе падзяліў 2-е месца з Магнусам Карлсэнам і Тэймурам Раджабавам[10]. У сакавіку фінішаваў першым на 27-м адкрытым чэмпіянаце Рэйк’явіку (Ісьляндыя) з паказьнікам 7½/9[11]. У ліпені перамог на 40-м Дортмундзкім турніры з вынікам 6/9[12].

У лютым-сакавіку 2013 Каруана перамог на Цюрыскім турніры з вынікам 4/6. У кастрычніку перамог на 7-м Каралеўскім турніры ў Бухарэсьце (Румынія) з вынікам 5/8 гульняў[13].

У чэрвені 2014 року Фабіяна Каруана ўзяў удзел у чэмпіянаце сьвету па рапідзе ў Дубаі (ААЭ), дзе з 10½ пунктамі з 15 гульняў заняў другое месца пасьля Магнуса Карлсэна і выйшаў на першую пазыцыю рэйтынгу ФІДЭ ў рапідзе з 2858 пунктамі[14]. У ліпені перамог на Дортмундзкім турніры з 5½ пунктамі з 7 магчымых, упершыню перасягнуўшы рэйтынг 2800[15]. У жніўні на XLI шахматнай алімпіядзе ў Трумсё (Нарвэгія) паказаў на першай дошцы вынік 6½ пунктаў з 9. У жніўні-верасьні з 8½ пунктамі з 10 гульняў перамог на Сэнт-Люіскім кубку (Місуры), паказаўшы рэйтынг 3080[16].

У студзені 2015 року Фабіяна Каруана заняў на турніры ў Вэйк-ан-Зэе сёмае месца з 7 пунктамі з 13. Перамога па выніках Гран-пры ФІДЭ вывела яго ў турнір прэтэндэнтаў[17]. У чэрвені-ліпені Каруана перамог на Дортмундзкім турніры з 5½ пунктамі з 7. У верасьні дайшоў да чацьвертага кола Кубка сьвету.

У студзені 2016 на турніры ў Вэйк-ан-Зэе падзяліў другое месца з Дзінам Лірэнем, набраўшы 8 пунктаў з 13. Пасьля гэтага ён выйшаў на 3-е месца сусьветнага рэйтынгу. У сакавіку ўзяў удзел у турніры прэтэндэнтаў у Маскве (Расея), дзе ў апошнім туры саступіў Сяргею Каракіну і фінішаваў другім[18]. У красавіку ўпершыню заваяваў тытул чэмпіёна ЗША, набраўшы 8,5 пунктаў у 11 гульнях. У верасьні выступіў за зборную ЗША на XLII шахматнай алімпіядзе і атрымаў бронзавы мэдаль у індывідуальным заліку на першай дошцы, а таксама камандны залаты мэдаль.

2017 год Фабіяна Каруана пачаў на другім месцы ў сьвеце з рэйтынгам 2827, аднак сэрыя няўдачаў на турнірах адкінула яго на 4-е месца, а ў жніўні рэйтынг і ўвогуле ўпаў ніжэй за 2800-ю адзнаку ўпершыню з красавіка 2016 року. На Кубку сьвету ён дайшоў да 3-га кола. У сьнежні Каруана выйграў свой адзіны турнір у гэтым годзе, перамогшы на Лёнданскім турніры з вынікам +3-0=6.

У студзені 2018 Каруана скончыў турнір у Вэйк-ан-Зэе на 11-м месцы з вынікам 5/13[19]. У сакавіку ён перамог на турніры прэтэндэнтаў з вынікам 9/14 і атрымаў права ўдзелу ў турніры на званьне чэмпіёна сьвету супраць Магнуса Карлсэна[20]. У сакавіку-красавіку Каруана перамог на турніры «Грэнке» з вынікам 6½/9 (+4-0=5)[21], што вярнула яго на другі радок сусьветнага рэйтынгу. У красавіку ён заняў другое месца на чэмпіянаце ЗША з вынікам 8/11 (+6-1=4)[22]. У чэрвені перамог на VI Нарвэскім турніры з вынікам 5/8 (+3-1=4).

  1. ^ Fabulous Fabiano (анг.) chessbase.com Праверана 26 лістапада 2018 г.
  2. ^ Couch Slouch. (12 ліпеня 2015) Fabiano Caruana and Magnus Carlsen — that’s a title clash worth watching (анг.). The Washington Post. Праверана 26 лістапада 2018 г.
  3. ^ а б Who was the future GM? Fabiano Caruana, Italy’s top grandmaster! (анг.) // chessbase.com, 18 кастрычніка 2007 г. Праверана 26 лістапада 2018 г.
  4. ^ St. Louis' Fabiano Caruana Is Returning The U.S. To A Chess 'Powerhouse' (анг.) kmox.com Праверана 26 лістапада 2018 г.
  5. ^ Fabiano Caruana – youngest US and Italian GM in history (анг.) chessbase.com Праверана 26 лістапада 2018 г.
  6. ^ 67° Campionato Italiano Assoluto (італ.). Federazione Scacchistica Italiana. Праверана 26 лістапада 2018 г.
  7. ^ 27th Chess Mitropa Cup: Olbia 2008. Best board results (анг.) olimpbase.org Праверана 26 лістапада 2018 г.
  8. ^ 38th Olympiad Dresden 2008 Open (анг.) chess-results.com Праверана 26 лістапада 2018 г.
  9. ^ 68° Campionato Italiano Assoluto (італ.). Federazione Scacchistica Italiana (14 сьнежня 2008). Праверана 26 лістапада 2018 г.
  10. ^ Standings grandmaster group A 2012 (анг.) Tata Steel Chess Tournament Праверана 26 лістапада 2018 г.
  11. ^ Reykjavik Open 2012 (анг.). Icelandic chess federation (18 красавіка 2012). Праверана 26 лістапада 2018 г.
  12. ^ Fabiano Caruana takes the trophy in Dortmund (анг.) Chessdom.com Праверана 26 лістапада 2018 г.
  13. ^ [en.chessbase.com/post/bucharest-final-caruana-secures-victory-171013 Bucharest Final: Caruana secures victory] (анг.) // chessbase.com, 17 кастрычніка 2013 г. Праверана 26 лістапада 2018 г.
  14. ^ Alejandro Ramirez. World Rapid: Miraculous Carlsen (анг.) // 18 чэрвеня 2014 г. Праверана 26 лістапада 2018 г.
  15. ^ Dortmund: Fabiano Caruana is now 2801 (анг.) // chessbase.com, 20 ліпеня 2014 г. Праверана 26 лістапада 2018 г.
  16. ^ Lubomir Kavalek. Caruana’s Spectacular Chess Leap (анг.) // The Huffington Post, 10 верасьня 2014 г. Праверана 26 лістапада 2018 г.
  17. ^ FIDE Grand Prix in Khanty-Mansiysk: Final (анг.) // ФІДЭ, 25 траўня 2015 г. Праверана 26 лістапада 2018 г.
  18. ^ Sagar, Shah (28 сакавіка 2016) Sergey Karjakin is the new Challenger! (анг.). Chessbase. Праверана 26 лістапада 2018 г.
  19. ^ Results of Tata Steel Masters 2018 (анг.) Tata Steel Chess Tournament Праверана 26 лістапада 2018 г.
  20. ^ Oliver, Roeder (27 сакавіка 2018) An American Will Play For The World Chess Championship (анг.) Fivethirtyeight Праверана 26 лістапада 2018 г.
  21. ^ GRENKE Chess Classic 2018 (анг.) Grenke Chess Праверана 26 лістапада 2018 г.
  22. ^ Yermolinsky, Alex (30 красавіка 2018) Sam Shankland is the 2018 US Champion! (анг.). Chessbase. Праверана 26 лістапада 2018 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
Папярэднік
Мікеле Гадэна
Чэмпіён Італіі
2007—2008
Наступнік
Лексі Артэга
Папярэднік
Лексі Артэга
Чэмпіён Італіі
2010—2011
Наступнік
Альбэрта Давід
Папярэднік
Хікару Накамура
Чэмпіён ЗША
2016
Наступнік
Ўэсьлі Со