Магнус Карлсэн

нарвэскі шахматыст

Свэн Ма́гнус Ээн Ка́рлсэн (па-нарвэску: Sven Magnus Øen Carlsen; нар. 30 лістапада 1990, Тэнсбэрг) — нарвэскі шахматыст, гросмайстар, чэмпіён сьвету з 2013 па 2023 год. Максымальны рэйтынг — 2882, што зьяўляецца найвышэйшым паказьнікам у гісторыі шахматаў.

Магнус Карлсэн
Magnus Carlsen
ІмяСвэн Магнус Ээн Карлсэн
Імя пры нараджэньні Sven Magnus Øen Carlsen
Краіна
Нарадзіўся 30 лістапада 1990(1990-11-30)[1][2] (33 гады)
ЗваньнеГросмайстар (2004)
Чэмпіён сьвету2013—2023
Рэйтынг ФІДЭ2839 (лістапад 2024)
Максымальны рэйтынг2882 (травень 2014)
Месца№ 1 (кастрычнік 2018)
Найвышэйшае месца № 1 (студзень 2010)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Карлсэн (неадназначнасьць).

Магнус Карлсэн стаў гросмайстрам у 13-гадовым узросьце (2004), стаўшыся на той момант другім наймаладзейшым гросмайстрам у гісторыі. 1 студзеня 2010, у 19-гадовым узросьце, ён стаў наймаладзейшым гульцом у гісторыі шахматаў, які заняў 1-ю пазыцыю сусьветнага рэйтынгу. У студзені 2013 Карлсэн меў рэйтынг Эла 2861, найвышэйшы на той час у гісторыі.

У лістападзе 2013 Магнус Карлсэн перамог Вішванатана Ананда на чэмпіянаце сьвету і стаў 16-м чэмпіёнам[4].

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Маці Сыгрун Ээн — інжынэр-хімік, бацька Генрык Альбэрт Карлсэн — ІТ-кансультант. Мае трох сёстраў. Бацька, аматар шахматаў, пачаў навучаць сына зь пяцігадовага веку. Пазьней Магнус пайшоў у коледж элітных відаў спорту, дзе займаўся ў наймацнейшага шахматыста Нарвэгіі, гросмайстра Сымэна Агдэстэйна. Той у 2000 року прадставіў Карлсэна колішняму моладзеву чэмпіёну Нарвэгіі Торб’ёрну Рынгдалю Гансэну, які за год узьняў рэйтынг свайго вучня з 904 да 1907. У той час Карлсэн, акрамя шахматаў, любіў гуляць у футбол і займаўся лыжамі.

З восені 2000 року да канца 2002 Магнус Карлсэн згуляў амаль 300 турнірных партыяў, узяў удзел у некалькіх турнірах па бліцы ды інш. У кастрычніку 2002 ён заняў 6-е месца на чэмпіянаце Эўропы да 12 гадоў, а празь месяц заняў 2-е месца на чэмпіянаце сьвету да 12 гадоў. 20 жніўня 2003 року атрымаў званьне міжнароднага майстра.

Шахматная кар’ера

рэдагаваць

У 2004 року Карлсэн сэнсацыйна перамог у групе C турніру ў Вэйк-ан-Зэе з вынікам 10½/13, упершыню выканаўшы гросмайстарскі нарматыў. Другі і апошні нарматывы ён пасьпяхова пацьвердзіў на працягу гэтага ж году, стаўшы другім наймаладзейшым на той час міжнародным гросмайстрам сьвету. Таксама ён стаў наймаладзейшым удзельнікам чэмпіянатаў сьвету.

У 2006 року Карлсэн падзяліў першае месца ў групе B турніру ў Вэйк-ан-Зэе і атрымаў права гуляць у вышэйшай групе. Першай ягонай перамогай у турнірах найвышэйшага ўзроўню стала першае месца на міжнародным турніры ў Сараеве, хоць ён і падзяліў перамогу зь Лівіў-Дытэрам Нісіпяну. У гэтым жа годзе ён упершыню стаў чэмпіёнам Нарвэгіі, на тай-брэйку адолеўшы свайго настаўніка Сымэна Агдэстэйна. На XXXVII шахматнай алімпіядзе набраў 6/8 пунктаў і рэйтынг 2820.

У 2007 року Карлсэн дайшоў да паўфіналу Кубку сьвету.

У 2008 падзяліў першае месца ў групе A турніру ў Вэйк-ан-Зэе зь Лявонам Аранянам, набраўшы 8/13 пунктаў і паказаўшы рэйтынг 2830.

У 2009 Карлсэн перамог на чэмпіянаце сьвету па бліцы, адарваўшыся ад Вішванатана Ананда на тры пункты. Перамога на шахматным турніры ў Лёндане ўпершыню вывела яго на першы радок сусьветнага рэйтынгу. Ягоным пэрсанальным трэнэрам з пачатку году стаў колішні чэмпіён сьвету Гары Каспараў.

У 2010 року Магнус Карлсэн выйграў турнір у Вэйк-ан-Зэе з 8½ пунктамі. У сакавіку скончылася ягонае супрацоўніцтва з Каспаравым як трэнэрам. На турніры па шахматах усьляпую ў Монтэ-Карлё Карлсэн упершыню падзяліў першае месца з Васілём Іванчуком. У кастрычніку ў кітайскім Нанкіне адбыўся турнір з удзелам трох наймацнейшых гульцоў сьвету — Вішванатана Ананда (які на той час зьмясьціў Карлсэна зь першай пазыцыі рэйтынгу), Карлсэна ды Весяліна Тапалава — першы турнір з удзелам трох шахматыстаў з рэйтынгам вышэй за 2800. Карлсэн перамог з вынікам 7/10 і рэйтынгам 2903, на пункт апярэдзіўшы Ананда.

У сьнежні 2012 року Карлсэн у трэці раз перамог на турніры ў Лёндане і дасягнуў рэйтынгу 2861, пабіўшы рэкорд Гары Каспарава 13-гадовай даўніны (2851).

У 2013 року выйграў турнір у Вэйк-ан-Зэе з 10 пунктамі, апярэдзіўшы другога суперніка на 1½ пункты. У сакавіку-красавіку Магнус Карлсэн узяў удзел у турніры прэтэндэнтаў і на тай-брэйку перамог Уладзімера Крамніка, атрымаўшы права паспаборнічаць зь дзейным чэмпіёнам Вішванатанам Анандам. Ён перамог дзейнага чэмпіёна зь лікам 6½-3½, стаўшы ў лістападзе 16-м чэмпіёнам сьвету.

У чэрвені 2014 року Карлсэн перамог на чэмпіянаце сьвету ў рапідзе, а праз два дні — і ў бліцы, стаўшыся першым шахматыстам, які авалодаў усімі трыма шахматнымі чэмпіёнскімі тытуламі. У лістападзе адбыўся матч на званьне чэмпіёна сьвету, права ўдзельнічаць у якім заваяваў зрынуты чэмпіён Вішванатан Ананд. Матч скончыўся пасьля 11-й партыі, паколькі Карлсэн вёў 6½-4½, што было дастаткова для абароны тытулу.

У студзені 2015 року Карлсэн перамог на турніры ў Вэйк-ан-Зэе з 9 пунктамі з 13. У кастрычніку ён стаў першым шахматыстам, хто пасьпяхова абараніў тытул чэмпіёна сьвету ў рапідзе, аднак саступіў чэмпіёнства ў бліцы Аляксандру Грышчуку.

У студзені 2016 року Магнус Карлсэн перамог на турніры ў Вэйк-ан-Зэе з 9 пунктамі з 13. У красавіку ўпершыню перамог на Нарвэскім турніры з вынікам 6/9. У лістападзе адбыўся матч за званьне чэмпіёна сьвету, дзе чэмпіёну супрацьстаяў расеец Сяргей Каракін. 12-партыйны матч скончыўся ўнічыю 6:6, і на тай-брэйку ў свой дзень нараджэньня, 30 лістапада, Магнус Карлсэн абараніў чэмпіёнскі тытул, атрымаўшы перамогу 3:1. У сьнежні ўзяў удзел у чэмпіянаце сьвету па рапідзе і бліцы, дзе заняў адпаведна трэцяе і другое месцы адпаведна.

У сьнежні 2017 року Магнус Карлсэн узяў удзел у чэмпіянаце сьвету па рапідзе і бліцы, дзе трэцім разам заваяваў тытул чэмпіёна ў бліцы.

У студзені 2018 року ў рэкордны шосты раз Магнус Карлсэн перамог на турніры ў Вэйк-ан-Зэе, на тай-брэйку абыграўшы Аніша Гіры. У лістападзе адбыўся матч за званьне чэмпіёна сьвету, дзе чэмпіёну супрацьстаяў амэрыканец Фабіяна Каруана. Асноўны турнір скончыўся ўнічыю 6:6, а на тай-брэйку Карлсэн абараніў чэмпіёнскі тытул з вынікам 3:0.

  1. ^ IMDb (анг.) — 1990.
  2. ^ Magnus Carlsen // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ http://www.ft.com/cms/s/0/2164608e-3ed2-11e2-87bc-00144feabdc0.html
  4. ^ Norwegian prodigy Magnus Carlsen is new chess champion (анг.). BBC (22 лістапада 2013). Праверана 22 лістапада 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
Папярэднік
Вішванатан Ананд
Чэмпіён сьвету па шахматах
2013
Наступнік
'
Папярэднік
Весялін Тапалаў
Вішванатан Ананд
Вішванатан Ананд
Рэйтынг №1
1 студзеня 2010 – 31 кастрычніка 2010
1 студзеня 2011 – 28 лютага 2011
1 ліпеня 2011
Наступнік
Вішванатан Ананд
Вішванатан Ананд
Дзейны