Лазянкоўскі палац
Палац | |
Краіна | Польшча |
Месцазнаходжаньне | Варшава |
Каардынаты | 52°12′53″ пн. ш. 21°02′08″ у. д. / 52.21472° пн. ш. 21.03556° у. д.Каардынаты: 52°12′53″ пн. ш. 21°02′08″ у. д. / 52.21472° пн. ш. 21.03556° у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Аўтар праекту | Дамэніка Мэрліні |
Заснавальнік | Станіслаў Аўгуст Панятоўскі |
Дата заснаваньня | 1689 |
Статус | нерухомая славутасьць[d] і гмінны рэестар помнікаў[d] |
Сайт | lazienki-krolewskie.pl |
Лазянкоўскі палац | |
Лазянкоўскі палац на Вікісховішчы |
Лазянкоўскі палац (па-польску: Pałac Łazienkowski; таксама Палац на вадзе і Палац на востраве) — невялікая камэрная рэзыдэнцыя апошняга польскага караля Станіслава Панятоўскага на штучным востраве ў Лазянкоўскім парку Варшавы, пабудаваная для яго па праекце Дамэніка Мэрліні ў стылі раньняга клясыцызму ў 1784—95 гадох на аснове купальні князёў Любамірскіх (архітэктар Тыльман Гамэрскі, 1683—90 гг.). Інтэр’еры палацу з палотнамі пэндзля Рэмбранта і Рубэнса былі поўнасьцю зьнішчаны ў гады Другой сусьветнай вайны. Рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы скончыліся толькі ў 1964 годзе.