Усенародны кангрэс вугорскіх русінаў
Усенаро́дны канґрэ́с вуго́рскіх русі́наў (па-ўкраінску: Всенародний конгрес угорських русинів, у гісторыяґрафіі таксама вядомы як Закарпацкія ўсенародныя сходы) — сходы дэлеґатаў Закарпацьця, што адбыліся 21 студзеня 1919 року ў Хусьце. З ініцыятываю скліканьня выступілі ўкраінцы Мармарошчыны на чале з М. Брашчайкам, С. Клачуракам, Ю. Чучкам, М. Далінаем на сходах 18 сьнежня 1918 року ў м. Сыґеце[1]. На канґрэсе прынятае ранэньне пра ўзьяднаньне Закарпацкае Ўкраіны зь Вялікаю Ўкраінаю.
Гісторыя рашэньня
рэдагавацьСкладаныя працэсы ў грамадзка-палітычным жыцьці краю і ў міжнародных адносінах — распад Аўстра-Вугоршчыны, буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Вугоршчыне (кастрычнік 1918) ды абвяшчэньне Вугорскае Народнае Рэспублікі (лістапад 1918), стварэньне Чэхаславаччыны (14 лістапада 1918), Лютаўская рэвалюцыя ды кастрычніцкі пераварот 1917 року ў Расеі й абвяшчэньне УНР ды ЗУНР, нарэшце, палітыка Антанты — востра паставілі праблему самавызначэньня й дзяржаўнасьці Закарпацьця. 1918 року тут пачалі ўзьнікаць розныя рады (працоўных, жаўнерскіх і вясковых дэпутатаў, народныя ці нацыянальныя) як палітычныя орґаны на мейсцах, што вылучалі сацыяльныя ды нацыянальна-культурныя патрабаваньні, у прыватнасьці адносна новага дзяржаўнага статусу Закарпацьця. Арыентацыя ў гэтым пытаньні была рознаю — прарадавою, правугорскаю, прачэскаславацкаю й праўкраінскаю. Пад уплывам падзеяў у Закарпацьці 21 студзеня 1918 урад Вугорскае Народнае Рэспублікі выдаў Закон № 10 «Пра нацыянальную аўтаномію русінаў, што мешкаюць у Вугоршчыне».
Абвешчаная аўтаномія Закарпацьця (г. зв. Руская Краіна) была даволі абмежаванаю і не атрымала падтрымкі ў насельніцтва краю, якое доўгі час падлягала ўціскам ад вугорцаў. Значную актыўнасьць у пытаньні пра дзяржаўную незалежнасьць і статус краю выявіла шматлікая карпата-русінская (закарпацкая) эміґрацыя ў ЗША, якая на плебісцыце 13 верасьня 1918 вымовілася за далучэньне Закарпацьця да Чэхаславаччыны. Рашэньні й рэзалюцыі мясцовых радаў усё больш выразна сьведчылі рост абумоўленае этнагістарычнымі й нацыянальна-кульутрнымі фактарамі ўкраінскае арыентацыі. Марамарош-Сыґецкая рада зьвярнулася да іншых радаў Закарпацьця з заклікам склікаць агульныя сходы прадстаўнікоў усіх радаў у Хусьце й абмеркаваць пытаньне «з кім маема жыць». Цягам канца 1918 — пачатку 1919 паўсюдна праходзілі сходы мясцовых радаў, на якіх абіраліся дэлеґаты на зьезд ў Хусьце.
21 студзеня 1919 на зьезд прыехалі 420 дэлеґатаў ад 175 (сярод 400) населеных пунктаў Закарпацьця ды каля тысячы госьцяў з навакольных вёскаў. Практычна ўсе выступоўцы патрабавалі ўзьяднаньня з Украінаю. У прынятай аднагалосна рэзалюцыі абвяшчалася:
Усенародны Канґрэс Вугорскіх Русінаў з дня 21-га студзеня 1919 року ўхваляе ўзьяднаць камітаты: Уґоча, Бэрэґ, Унґ, Зэмплін, Шарыш, Спіш і Абауй-Торна з Саборнаю Ўкраінаю, прахаючы, каб новая дзяржава пры выкананьні гэтага злучэньня разглядала асобнае становішча вугорскіх русінаў[2] | ||
— пад «асобным становішчам», верагодна, ішла гаворка пра асаблівы статус Закарпацьця ў складзе Ўкраінскае дзяржавы.
Сфармаваныя дэлеґацыі для паданьня гэтага рашэньня кіраўнікам украінскіх народных рэспублікаў — ЗУНР і УНР. Наступным днём, 22 студзеня 1919, на Саборным пляцы ў Кіеве, дзе адбываўся гістарычны Акт Злучэньня, ЗУНР мовіла і ад імя Закарпацьця.
Палітычная сытуацыя ў Закарпацьці ўскладнялася ўвязаньнем іншых дзяржаваў у ягоныя ўнутраныя справы. З згоды Антанты, 12 студзеня 1919 чэхаславацкія вайсковыя часткі занялі Ўжгарад, далі тэрыторыю краю на захад ад ракі Вуж. Усходнія рэґіёны Закарпацьця пачалі акупоўваць румынскія войскі. Паводле Сэн-Жэрмэнскае дамовы 1919 року Закарпацьце пад назваю Падкарпацкая Русь увайшло да складу Чэхаславаччыны.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Стерчо П. Карпато-українська держава: До історії визвольної боротьби карпатських українців у 1919–1939 роках. — Торонто, 1965.
- Ванат І. Нариси новітньої історії українців Східної Словаччини. — Кн. 1. — Пряшів, 1979.
- Мишанич О. Від підкарпатських русинів до закарпатських українців. — Ужгород, 1991.
- Болдижар М. Закарпаття між двома світовими війнами. — Ужгород, 1993.
- Магочій П.Р. Формування національної самосвідомості: Підкарпатська Русь (1848–1948). — Ужгород, 1994.
- Нариси історії Закарпаття. — Т. 2. — Ужгород, 1995.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Закарпатські всенародні збори 1919
- Віднянський С. Всенародні збори угорських русинів 1919 // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2003—2013. — с. — ISBN 966-00-0632-2
- Віднянський С. Всенародні збори угорських русинів 1919 // Усенародны кангрэс вугорскіх русінаў // Енциклопедія сучасної України : у 30 т. / ред. кол. І. М. Дзюба [та ін.]. — К.: НАН України, НТШ, Координаційне бюро енциклопедії сучасної України НАН України, 2003—2016.