Акт Злучэньня
Акт Злучэньня (па-ўкраінску: Акт Злуки) альбо Вялікае Злучэньне — урачыстае абвяшчэньне 22 студзеня 1919 году на Сафійскай плошчы ў Кіеве ўнівэрсалу аб аб’яднаньні Ўкраінскай Народнай Рэспублікі і Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі ў саборную Ўкраіну. З 1999 году дзень падпісаньня акту 22 студзеня адзначаецца ва Ўкраіне як Дзень саборнасьці Украіны.
Тэкст унівэрсалу
рэдагавацьІмем Украінскай Народнай Рэспублікі.
Дырэкторыя апавяшчае ўкраінскі народ аб вялікай падзеі ў гісторыі зямлі нашай украінскай.
3-ГА студзеня 1919 году ў г. Станіславае Ўкраінская Нацыянальная рада Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі, як выразьнік волі ўсіх украінцаў б. Аўстрыйскай імпэрыі і як самы высокі іхні заканадаўчы чыньнік, урачыста абвясьціла злучэньне Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі з наддняпранскаю Ўкраінскай Народнай Рэспублікай У агульную сувэрэнную народную рэспубліку.
Вітаючы зь вялікай радасьцю гэты гістарычны крок нашых заходніх братоў, дырэктарыя Ўкраінскай Народнай Рэспублікі ўхваліла тое злучэньне прзынаць і зьдзяйсьняць на ўмовах, якія пазначаны ў пастанове Заходнеўкраінскай Народнай Рэспубліцы ад 3-га студзеня 1919 году.
З гэтага часу ў адзінае зьліваюцца стагодзьдзямі адарваныя адна ад адной частцы адзінай Украіны — Зходнеўкраінскай Народная Рэспубліка /Галіччына, Букавіна і вугорскага Ўкраіна/ і наддняпроўская Вялікая Ўкраіна.
Ажыцьцявіліся адмечныя мары, якімі жылі і за якія паміралі лепшыя сыны Ўкраіны.
З гэтага часу ёсьць адзіная незалежная Ўкраінская Народная Рэспубліка.
Удзельнікі
рэдагавацьЗ боку УНР
рэдагавацьСымон Пятлюра, Уладзімер Віньнічэнка, Фёдар Швец, Панас Андрыеўскі.
З боку ЗУНР
рэдагавацьВасіль Стэфанік (кіраўнік), Лангін Цэгельскі, Дмітро Левіцкі, Андрэй Шмігельскі, Цімацей Старух.