Урвіч (прыродаахоўная зона)
Урвіч (па-баўгарску: Урвич) — прыродаахоўная зона ў заходняй частцы Балканскіх гораў, на захадзе Баўгарыі. Займае плошчу ў 93,3 гэктары. Разьмешчана непадалёк ад фартэцыі Бажэнішкі ўрвіч, на тэрыторыі сяла Бажаніца (грамада Боцеўград). 24 ліпеня 1962 году была абвешчана гістарычным музэем, з мэтай захаваньня зьмешаных дубовых лясоў. 18 жніўня 2003 году Ўрвічу была нададзена катэгорыя запаведнай зоны[1].
Прыродаахоўная зона Ўрвіч | |
Урвич | |
Дата ўтварэньня | 24 ліпеня 1962 (62 гады таму) |
---|---|
Тып | Запаведнік |
Месцазнаходжаньне | Боцеўград, Баўгарыя |
У межах ахоўнай зоны забараняецца:
- будаўніцтва каменаломняў і здабыча каменьня
- правядзеньне раскопак і руйнаваньне муроў фартэцыі
- зьдзяйсьненьне будзь-якіх відаў дзейнасьці, якія зьнішчаюць, або псуюць рэшткі фартэцыі.