Ураш Прэдыч
У́раш Прэ́дыч (па-сэрбску: Урош Предић; 7 сьнежня 1857, Орлават — 11 лютага 1953, Бялград) — сэрбскі жывапісец, вядомы мастак-рэаліст.
Ураш Прэдыч | |
Дата нараджэньня | 7 сьнежня 1857 |
---|---|
Месца нараджэньня | Орлават, Габсбурская манархія |
Дата сьмерці | 11 лютага 1953 |
Месца сьмерці | Бялград, Сацыялістычная Фэдэрацыйная Рэспубліка Югаславія |
Адукацыя | Акадэмія выяўленчых мастацтваў (Вена) |
Месца вучобы | |
Занятак | мастак |
Навуковая сфэра | малярства |
Сябра ў | Сэрбская акадэмія навук і мастацтваў[d], Сэрбскае навуковае таварыства[d] і Association of Fine Artists of Serbia[d] |
Жанры | гістарычны жывапіс |
Плынь | гістарычны жывапіс |
Подпіс | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў Орлавацы малодшым сынам сьвятара Пятра Прэдыча і яго жонкі Марыі (народжанай Іліевіч з Црэпая)[1][2]. Тут скончыў мясцовую пачатковую школу, затым вучыўся ў нямецкай школе ў Црэпая. У 1876 годзе скончыў ґімназію ў Панчава (потым гэтая школа была названая яго імём). Як адоранаму вучню яму ўручылі стыпэндыю Маціцы, на якую ён адправіўся вучыцца мастацкаму майстэрству да Вены.
У 1885 годзе ён вярнуўся ў Орлават, дзе напісаў сэрыю карцінаў пра жыцьцё аднавяскоўцаў. З 1909 року аж да сваёй сьмерці жыў і працаваў у Бялградзе.
Творчасьць
рэдагавацьНапісаў 13 карцінаў міталяґічнага ўтрыманьня для будынку аўстрыйскага парлямэнта.
Ягоная найвядомейшая карціна — Косаўская дзяўчына, прысьвечаная Косаўскай бітве.
-
Сірата на магіле маці (1888)
-
Шчасьлівыя браты, бедная іх маці (1887), Нацыянальны музэй Сэрбіі
-
Абліваньне Дадолы (1892)
-
Лазар Хрэбелянавіч (1900)
-
Косаўская дзяўчына (1919)
-
«Уцекачы з Герцаґавіны» У. Прэдыча на паштовай марцы Югаславіі, 1976 рок
-
Паштовая марка Сэрбіі, прысьвечаная 150-роччу з народзінаў У. Прэдыча. 2007 рок
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Uroš Predić: Od Banata do Beča (сэрб.). www.novosti.rs. Праверана 2018-09-25 г.
- ^ Дакле, Ви сте тај Урош Предић (сэрб.) Праверана 2018-09-25 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сэрбскі маляр Ураш Прэдыч (art.mirtesen.ru)
- Сэрбскі маляр Ураш Прэдыч (classic-art-ru.livejournal.com)