Выратаваць шарагоўца Раяна

фільм 1998 году
(Перанакіравана з «Уратаваць шарагоўца Раяна»)

«Выратаваць шарагоўца Раяна» (па-ангельску: Saving Private Ryan) — амэрыканскі эпічны ваенны фільм 1998 году рэжысэра Стывэна Сьпілбэрга паводле сцэнара Робэрта Родата. Апісвае гістарычныя падзеі Другой сусьветнай вайны, як то высадка ў Нармандыі. У галоўных ролях зьняліся Том Гэнкс, Том Сайзмар, Эдўард Бэрнз, Мэт Дэйман ды іншыя. Фільм ёсьць сумеснай вытворчасьцю DreamWorks Pictures, Paramount Pictures, Amblin Entertainment і Mutual Film Company, прычым DreamWorks распаўсюджвала фільм у Паўночнай Амэрыцы, а Paramount прасоўваў фільм на міжнародным узроўні.

Выратаваць шарагоўца Раяна
па-ангельску: Saving Private Ryan
Жанр ваенны фільм[d][1][2][3][…], драматычны фільм і баявік[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Майкл Кан[d]
Вытворчасьць Amblin Entertainment[d], Mutual Film[d], Paramount Pictures і DreamWorks[d]
Распаўсюд UIP-Dunafilm[d], Paramount Pictures і DreamWorks[d]
Дата выхаду 24 ліпеня 1998[11], 9 кастрычніка 1998[12], 8 кастрычніка 1998[13] і 1998
Працягласьць 169 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова[14]
Бюджэт 70 000 000 $[15]
Прыбытак 482 349 603 $[16] і 217 049 603 $[16]
Старонка на IMDb

Фільм атрымаў некалькі ўзнагародаў, у тым ліку за найлепшы фільм і рэжысуру прэміі «Залаты Глёбус». Акрамя таго, кінастужка была намінаваная на адзінаццаць прэміяў «Оскар», але стала ляўрэатам толькі пяці ўзнагародаў за найлепшую рэжысуру, найлепшы мантаж фільму, найлепшую апэратарскую працу, найлепшы гук і найлепшы мантаж гуку. Галоўны ж тытул найлепшага фільму прэміі «Оскар» стаўся фільм «Закаханы Шэксьпір».

У наш час пажылы мужчына разам зь сям’ёй наведвае могілкі Нармандыі. Ля надмагільля ён становіцца на калені, успамінаючы былыя дні. Раніцай 6 чэрвеня 1944 году амэрыканскія жаўнеры высаджваюцца на пляжы Амага ў рамках апэрацыі па ўварваньні ў Нармандыю. Яны нясуць вялікія страты пры штурме ўмацаваных абарончых пазыцыяў Нямеччыны. Капітан Джон Мілер (Том Гэнкс) з 2-га батальёну рэйнджараў вядзе прарыў з пляжу. Дзесьці ў іншым месцы на пляжы мёртвы жаўнер ляжыць тварам у крывавым прыбоі, на ягоным камуфляжы напісана Ш. Раян.

У Вашынгтоне, у вайсковым дэпартамэнце генэрал Джордж Маршал (Гарві Прэснэл) даведваецца, што трое з чатырох сыноў сям’і Раян былі забітыя на вайне за кароткі час. Дэніел Раян у Новай Гвінэі незадоўга да высадцы ў Нармандыі, Шон Раян на пляжы Амага і Пітэр Раян на пляжы Юта. Чацьвёрты сын, Джэймз Фрэнсіс Раян (Мэт Дэйман), знаходзіцца ў 101-й паветрана-дэсантавай дывізіі недзе ў Нармандыі. Прачытаўшы ўслых ліст Біксбі, які напісаў Абрагам Лінкальн, Маршал загадвае знайсьці адзінага ацалелага Раяна і вярнуць яго дадому.

Праз тры дні пасьля высадкі Мілер атрымлівае загад знайсьці Раяна і вярнуць яго назад. Ён абірае сем чалавек са сваёй кампаніі, каб выканаць загад. Яны прыязджаюць у Нёвіль, дзе сустракаюць атрад 101-й дывізіі, які змагаецца супраць ворагу. Аднаго вайскоўца з атраду, Эдрыена Капарза (Він Дызэль), забівае нямецкі снайпэр. Мілер і атрад знаходзяць шарагоўца Джэймза Раяна, але высьвятляюць, што той – Джэймз Фрэдэрык Раян. Ад праходзячых міма жаўнераў Мілер даведваецца, што Раян, якога трэба выратаваць, абараняе важны мост у Рамэі, таму атрад накіроўваецца туды.

Фільм быў ухвалены крытыкамі і гледачамі. Была асабліва адзначана праца Стывэна Сьпілбэрга ў стварэньні рэалістычных батальных сцэнах[17], а таксама ігра актораў[18]. Кінастужка мае рэйтынг 93% на агрэгатары аглядаў «Rotten Tomatoes» на аснове 139 аглядаў зь сярэднім балам 8,64/10. Паводле словаў крытыкаў, чарговы раз Том Гэнкс паказаў добры выступ, а Сьпілбэрг стварыў дужа рэалістычны ваенны фільм, які практычна перайначыў жанр. Фільм таксама мае адзнаку 91 з 100 магчымых на «Metacritic» на аснове 35 аглядаў крытыкаў, што паказвае ўхвалу фільму[19].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць