Апалён

старажытнагрэцкі бог

Апалё́н (па-старажытнагрэцку: Ἀπόλλων), Фэб (па-старажытнагрэцку: Φοῖβος, «прамяністы») — у старажытнагрэцкай і старажытнарымскай міталёгіі[1] срэбралукі бог — ахоўнік статкаў, сьвятла (сонечнае сьвятло сымбалізавалася зь яго залатымі стрэламі), навук і мастацтваў, бог-лекар, правадыр і заступнік музаў (за што яго называлі Мусагет (па-грэцку: Μουσηγέτης)), прадказальнік будучыні, шляхоў, падарожнікаў і мараходаў, таксама Апалён ачышчаў людзей, якія зьдейсьнілі забойства. Увасабляў Сонца (а яго сястра-блізьнюк Артэміда — Месяц).

Апалён

Апалён
Сымбаль лук ды ліра
Бацька Зэўс
Маці Лето
Браты і сёстры Артэміда

У крыта-мікенскіх тэкстах яго імя не сустракаецца, згодна распаўсюджанай гіпотэзе, яго імя як Апаліўнас сустракаецца ў дагаворы цара Вілусы Алаксандуса з Муваталісам [2].

Нараджэньне

рэдагаваць

Цяжарная Лето, ратуючыся ад пачвары Піфона, якога надаслала раўнівая Гера, ніяк не магла знайсьці прытулак, і нарэшце ўкрылася на востраве Дэлас, дзе яшчэ перад родамі пакутуе дзевяць дзён. Пры родах ёй дапамагаюць маці Зэўса Рэя, яго былая жонка Тэміда, маці Афрадыты Дыёна, жонка Пасэйдона Амфітрыта, і падкупіўшы багатымі дарамі завуць на дапамогу дачку Геры Іліфію — багіню родаў. Так на сьвет зьяўляецца Апалён з сястрой — блізняткай Артэмідай. Атрымаўшы на вусны нектар і амбросію з рук Тэміды, Апалён запатрабаваў сябе лук і ліру, і заяўляе аб сваіх будучых прадраканьнях, чым зьдзівіў навакольных.

Барацьба зь Піфонам

рэдагаваць

Затаіўшы крыўду за нанесеныя пакуты сваёй маці, з мэтай помсты юнак Апалён накіраваўся да пячоры Піфона, дзе і зьверг пачвару закідаўшы стрэламі. Яго цела пахаваў непадалёк ад Дэльфаў, там жа аснаваў сьвяцілішча і аракул, а першымі жрацамі зрабіў крытскіх маракоў, якія праплывалі непадалёк.

Стаяўшы каля зьвергнутага Піфона, Апалён пабачыў нацягваючага сваю залатую стралу Эраса, пасьмяяўся з яго: «ці не жадае ён перасягнуць ў славе самога Апалёна». На што скрыўджаны бог каханьня ўзьляцеў на высокі Парнас, дастаў зь калчана дзьве стралы: адну выклікаючую любоў, а другую — зганяючую любоў. Першай стрэліў у высакамернага Апалёна, а другой ў німфу Дафну, дачку рачнога бога Пенэя. Пры сустрэчы Апалёна з німфай Дафнай, юнак закахаўся ў яе, аднак дзяўчына пабачыўшы маладога бога кінулася на ўцёкі. Бегла яна, колькі было моцы, пасьпяшыў за ёй і Апалён, і хутка нагнаў спужаную дзяўчо. Тая ўпала на зямлю і стала прасіць бацьку, каб той абараніў яе ад жудаснага вобраза Апалёна, каб зямля яе паглынула, тольки не бачыць яго. І раптам скура німфы пакрылася карой, косы ператварыліся ў лісьце лаўра, а рукі паднятыя ў гору сталі веткамі. Доўга стаяў засмучаны Апалён перад лаўрам і нарэшце сказаў: «Няхай жа толькі твой вянок упрыгожвае маю галаву, тваё лісьце ўпрыгожвае мой калчан ды маю кіфару. Стой жа вечна зялёным.»

У Фэсаліі

рэдагаваць

За забойства Піфона Апалён быў сасланы Зэўсам да цара Адмета ў Фэсалію пастухом. Малады бог дапамог цару атрымаць руку Алкесты, дачкі цара Іолка Пэлія, які абяцаў аддаць сваю дачку толькі таму, хто зможа запрэгчы ў калясьніцу льва і мядзьведзя. Дзеля гэтага юнак надаў Адмету непераможную сілу. Пражыў Апалён у цара восем год, за гэты час гаспадарка Адмета значна вырасла і памножылася. Пасьля адбыцьця ссылкі, вярнуўся ў Дэльфы.

Гнеў Апалёна

рэдагаваць

Сыны Алвэя От і Эфіольт яшчэ ў дзяцінстве славіліся вялікім ростам, сілай ды храбрасьцю. А юнакамі пачалі пагражаць алімпійскім багам паставіць горы Алімп, Пеліон і Осу адна на адну, і выкрасьці Геру і Артэміду. Праз некаторы час яны выкралі і скавалі бога вайны Арэса, які трыццаць месяцаў знаходзіўся скаваным у палоне, пакуль не вызваліў Гермэс. Апалён жа паразіў Ота і Эфіольта сваімі хуткімі стрэламі.

Фрыгійскі сатыр Марсій, што знайшоў выкінутую Атэнай трасніковую флейту, навучыўся так граць, што ўсе слухачы былі ў захваце. Але аднаго ён не ведаў, не ведаў таго, што Атэна, выкідваўшы флейту пракляла таго, хто знойдзе яе. Заганарыўся Марсій сваёй ігрой на трасніковай флейце, і вызваў на спаборніцтва самога Апалёна. Апалён жа зьдзівіўся такой нахабнасьцю сатыра, але зьявіўся. На вялікі жаль і сорам дзеля Марсія, але флейта не магла выдаць тых цудоўных гукаў, што выдуваў Апалён, і ў выніку спаборніцтва выйграў юны бог. Разгневаны нахабнасьцю Марсія, Апалён пажадаў павесіць сатыра за рукі і з жывога садраць скуру.

  1. ^ Міфы народаў свету. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.92-96; Любкер Ф. Рэальны слоўнік класічных старажытнасцяў. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.133-134; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 2 далей
  2. ^ Гіндзін Л. А., Цымбурскі В. Л. Гамер і гісторыя Усходнега Міжземнамор’я. М., 1996. С.246-249

Літаратура

рэдагаваць
  • Кун, Н. А. Легенды и мифы древней Греции / Н. А. Кун. — М: Государственное учебно — педагогическое издательство министерства просвещения РСФСР, 1957. — 464 с.
  • Тахо-Годи, А. А. Греческая мифилогия / А. А. Тахо-Годи. — М: Искусство, 1989. — 304 с.