Унецкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Ўнеча.

Унецкі раён
Унечский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Бранскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Унеча
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва 45 200
Плошча 1130 км²
Месцазнаходжаньне Унецкага раёну
Унецкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +7 48351
Код аўтам. нумароў 32
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Плошча раёну — 1130 км². Асноўная рака — Унеча.

Гісторыя

рэдагаваць

5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, увайшоў і Ўнецкі раён.

Дэмаграфія

рэдагаваць

Насельніцтва раёну складае 45,2 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 28 тыс. Усяго налічваецца 110 населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне маецца 1 мескае і 8 сельскіх паселішчаў:

Мескае паселішча:

Сельскія паселішчы:

Эканоміка

рэдагаваць

Унецкі раён належыць да ліку прамыслова-сельскагаспадарчых раёнаў. Прадпрыемствы-лідэры — ААТ «Камбінат хлебапрадуктаў», радыёзавод ТАА «Тэмбр».

Транспарт

рэдагаваць

Праз раён праходзяць аўтатраса М13 Бранск — Навазыбкаў — мяжа Беларусі — (Кобрынь). Чыгуначныя лініі злучаюць Унечу з такімі вузламі, як Бранск, Ворша, Гомель, Хутар-Міхайлаўскі.

Славутасьці

рэдагаваць
  • Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Высокае
  • Могілкі старыя праваслаўныя і капліца ў в. Добрык
  • Царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Лышчычы
  • Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў в. Найтапавічы
  • Царква Ўсіх Сьвятых у в. Расуха
  • Царква Сьв. Мікалая ў в. Семешкава
  • Царква Сьв. Дзьмітрыя Салунскага ў в. Старае Задубеньне

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Унецкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў