Умбэрта Саба
Умбэрта Саба (па-італьянску: Umberto Saba, 9 сакавіка 1883, Трыест — 25 жніўня 1957, Гарыцыя) — італьянскі паэт.
Умбэрта Саба | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 9 сакавіка 1883[1][2][3] |
Памёр | 25 жніўня 1957[4][3] (74 гады) |
Дзеці | Лінучыя Саба[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, пісьменьнік, эсэіст, журналіст |
Гады творчасьці | з 1900 |
Жанр | Канцона, санэт, тэрцына, эсэ і раман |
Мова | італьянская мова[5] і славенская |
Узнагароды | |
Подпіс | |
У першых зборніках вершаў («Маімі вачыма», 1912, і інш) Саба разьвівае традыцыі Дж. Пасколі, тонка перадаючы адчуваньне прыроды. З 1921 вершы аб’ядноўваюцца пад назву «Канцаньерэ» — «Сьпеўнік», куды ўключаюцца наступныя зборнікі. Глыбіня і сіла паэтычнага бачаньня Саба вызначыліся ў зборніках «Слова» (1934), «Апошнія тварэньні» (1944 г.), дзе мэлянхолія, сузіральнасьць паэзіі гермэтызму, зь якой быў зьвязаны паэт, злучалася з багатай мэлёдыкай рытмічнага белага верша. Паэтычная споведзь Саба адрозьніваецца выразнасьцю думкі і формы, спачуваньнем да людзкіх пакут. У зборніках «Міжземнаморскае» (1947), «Амаль аповяд» (1951) і іншых паэт выкрывае вайну і нацызм, паэтызуе працу, заклікае да пераадоленьня адчужэньня. Творы Саба перакладзены на шматлікія мовы.
Беларускія пераклады
рэдагавацьНа беларускую мову вершы Ўмбэрта Саба перакладалі Аксана Данільчык[6] і Лявон Баршчэўскі.
- Выбраныя вершы / Умбэрта Саба. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 82, [1] с. — («Паэты планеты»). Пераклад Л. Баршчэўскага.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Lavezzi G. Umberto POLI // Dizionario Biografico degli Italiani (італ.) — 2015. — Vol. 84.
- ^ Umberto Saba // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Bocelli A., autori vari SABA, Umberto // Enciclopedia Treccani (італ.) — Istituto dell'Enciclopedia Italiana, 1936. — Vol. III Appendice.
- ^ Saba, Umberto // CONOR.SI
- ^ З «Кнігі песняў»
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьУмбэрта Саба — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў