Аксана Аляксееўна Данільчык (15 лістапада 1970, Менск) — беларуская паэтэса, перакладчыца, літаратуразнаўца.

Аксана Данільчык
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 15 лістапада 1970(1970-11-15) (54 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладніца, паэтка, літаратуразнаўца, пісьменьніца

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыла філялягічны факультэт БДУ (1993) і асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі (1996). Па стэпендыі Міністэрства замежных спраў Італіі вучылася ў Пэруджы. Кандыдат філялягічных навук (2002). Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Аўтарка шматлікіх артыкулаў, прысьвечаных беларускай і італьянскай літаратурам.

Творчасьць

рэдагаваць

Аўтарка паэтычных зборнікаў «Абрыс Скарпіёна» (1996), «Il Mezzogiоrno. Поўдзень» (2006), «Сон, які немагчыма забараніць» (2011), «Блюмэнштрасэ» (электронная кніга, 2018), кніжкі вершаў для дзяцей «Павуцінка на агрэсьце» (2005, мастацкае афармленьне Вячаслаў Паўлавец). Вершы друкаваліся ў беларускіх пэрыядычных выданьнях, уваходзілі ў калектыўныя зборнікі і анталёгіі.

Удзельнічала ў літаратурных фэстах і сэмінарах у Беларусі, Летуве, Украіне. Яе творы перакладзены на англійскую, італьянскую, расейскую, летувіскую, польскую і ўкраінскую мовы.

Перакладае з італьянскай мовы, дасьледуе італьянскую літаратуру і яе ўзаемаадносіны з беларускай (працы «Рэцэпцыя Дантэ ў беларускай літаратуры ХІХ-ХХ ст.», 2006; «Італьянскі рамантызм і патрыятычныя матывы беларускай літаратуры», 2008). Сярод перакладзеных аўтараў — Уга Фоскала, Джакама, Дзіна Кампана, Антонія Поццы, Альда Анараці і іншыя.

Удзельнічала ў стварэньні дакумэнтальнага фільму пра Яўгенію Янішчыц «Небясьпечны талент» (2008)[1].

Разам з Віктарам Жыбулём уклала анталёгію беларускай жаночай паэзіі міжваеннага пэрыяду «Бліскавіцы» (2017).

У 2019 годзе ў Італіі выйшла кніга вершаў Аксаны Данільчык «Il canto del ghiaccio»[2] (Aksana Danilčyk. Il canto del ghiaccio. — Edizioni Controluce, 2019), мастацкае афармленьне Вячаслава Паўлаўца).

Літаратура

рэдагаваць