Канцона
Канцо́на (па-італьянску: canzone — песьня) — сярэдневяковы інтымна-лірычны страфічны (звычайна на 3—7 строфаў) верш са складаным чаргаваньнем доўгіх і кароткіх радкоў. У Дантэ, Пэтраркі, Бакачча і інш. канцона сустракаецца выключна ў інтымнай лірыцы. У выніку сам тэрмін падчас ужываецца для назвы прысьвечаных жанчыне вершаў, незалежна ад самой іх формы. Такія канцоны ў беларускай паэзіі ёсьць у У. Клішэвіча, М. Кавыля, Э. Акуліна.
Літаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |