Тэрцына

паэтычная форма

Тэрцы́на (па-італьянску: terzina, ад terza — трэцяя) — від верша, напісанага трохрадкоўямі з ланцужковай кампазыцыяй. Звычайна памер тэрцыны — пяцістопны ямб. Усе трохрадкоўі ў такім вершы зьвязваюцца арыгінальнай рыфмоўкай: сярэдні радок кожнай папярэдняй страфы рыфмуецца з двума крайнімі наступнай (аба бвб вгв…). Тэрцына заканчваецца асобным радком, што рыфмуецца зь сярэднім радком апошняга трохрадкоўя. Тэрцыну ўвёў у паэзію вялікі італьянскі паэт Дантэ, які напісаў імі сусьветнавядомую «Боскую камэдыю». У беларускай паэзіі першы ўзор тэрцыны належыць М. Багдановічу.

Літаратура

рэдагаваць