«Ула́с» (па-польску: Ułas) — гутарка Уладзіслава Сыракомлі, як адзначаюць некаторыя крытыкі, адна з найлепшых паэм творцы[1], а таксама першая ягоная паэма пасьля пераезду з Залучча ў Вільню[2].

Улас
па-польску: Ułas
Першае выданьне
Жанр: Паэма
Гутарка
Аўтар: Уладзіслаў Сыракомля
Мова арыгіналу: польская
Год напісаньня: 1857
Публікацыя: 1858
Асобнае выданьне: 1858
Выдавецтва: Крысьціян Тэафіл Глюксбэрг
Колькасьць старонак: 88

Творы быў задуманы й пачаты ў Залуччы[3] пад назвай «Чортава балота» (па-польску: Czartowy Bród)[2]. Сыракомля ў ім актуалізаваў тэму яднаньня шляхціча й мужыка[4]. Жанрава паэт вызначыў сваю паэму як «вайсковая ідылія»[5]. Упершыню паэма была апублікаваная ў 1858[5] (паводле Людвіка Станіслава Каратынскага, 1857)[6] г. у Вільні[7]. Твор быў прысьвечаны Яну Хянцінскаму.

Як адзначае Л. Ст. Каратынскі, у паэме відаць зачараваньне Сыракомлі багатай і сумнай прыродай Палесься[8].

Язэп Крашэўскі пра дадзены твор пісаў:[1]

’’Сэрца Кандратовіча цудоўна адклікнулася ва Ўласе, непараўнальна прыгожым абразку, поўным жыцьця, фарбы й нагадвае нам Пана Тадэвуша … Палескі пэйзаж у пачатку такі сапраўдны!.. Ніхто сардэчней не маляваў таямнічых палескіх глыбінь і гэтага шаноўнага, лагоднага люду, які іх насяляе…’’

Дзеяньне адбываецца падчас вайны 1812 году. У дом лесьніка Ўласа прыходзіць шляхецкая дружына, і яе правадыр пан Балтазар Капота папрасіў Уласа правесьці іх праз балоты на Чортаў востраў, каб схавацца ад казакаў. Улас выканаў просьбу шляхты, а таксама добраахвотна стаўся для іх пасыльным: перадаваў лісты, харч, зброю. Часам замест сябе ён выпраўляў на Чортаў востраў сваю дачку Аксану, якая пакахала шляхціча Яна з Ачэртава. Улас шчыра клянецца ў вернасьці, яго прымаюць роўным сабе.

У канцы Аксана, чарговы раз ідучы да каханага, мімаволі паказала шлях на востраў казакам, у выніку чаго загінула, як і ейны каханы[9].

Пераклады

рэдагаваць

У 1883 г. Ліядора Пальмін апублікаваў свой пераклад на расейскуб мову ў маскоўскім часопісе «Русская Мысль»[10]. У 1881 г. Ян Нечас зьдзейсьніў і выдаў пераклад на чэскай мове[11].

Літаратура

рэдагаваць