Уладыслаў Шчыпа (па-польску: Władysław Szczypa; нар. 14 сьнежня 1895 году ва Ўлоставіцах — забіты 1940 году ў Харкаве) — польскі вайсковец і палітык, забіты падчас украінскай часткі катынскага масакару.

Уладыслаў Шчыпа
14 сьнежня 1895(1895-12-14)1940[1]
Месца нараджэньня
Месца сьмерці

Нарадзіўся ў вёсцы Ўлоставіцы каля Пулаў (сёньня частка гэтага горада). Навучаўся ў сандамірскае гімназіі (да 1911 году). Да 1914 году быў аптэкарам. У 1913 годзе скончыў парамілітарны курс у польскай арганізацыі «Польскія стралковыя каманды». Зь 1915 году служыў у царскай арміі, зь якое дэзэрціраваў і далучыўся да польскага 4 Палку пяхоты легіёнаў у складзе аўстрыйскае арміі. Быў арганізатарам і камандантам пулаўскае групы Польскае вайсковае арганізацыі. Арыштаваны 14 траўня 1918 году пасьля нападу на склад зброі ў Пулавах, утрымліваўся ў люблінскім замку да 15 кастрычніка 1918 году. Камандзіраваў разбраеньнем нямецкіх і аўстрыйскіх жаўнераў, якія дысьлякаваліся ў Пулавах і ваколіцах.

З 1927 году працаваў у пулаўскім муніцыпалітэце і ашчаднай касе. У 1935 годзе быў абраны дэпутатам Сойму IV скліканьня (19351938).

У Верасьнёвае кампаніі служыў у 2 палку сапёраў каняўскіх. Пасьля савецкага нападу на Польшчу ў 1939 годзе трапіў у савецкі палон, быў вывезены ў Старабельск на тэрыторыі УССР. Увесну 1940 году быў забіты ў Харкаве разам зь некалькімі тысячамі польскіх афіцэраў.

Літаратура

рэдагаваць
  • Sławomir Pać, Niepodległość przyszła w Zaduszki…, Puławski Przegląd Powiatowy Nr 2/2006, Listopad 2006, ISSN 1896-5156, сс. 7-8  (пол.)
  • Sławomir Pać, Władysław Szczypa, Puławski Przegląd Powiatowy Nr 2/2006, Listopad 2006, ISSN 1896-5156, сс. 13-14  (пол.)
  1. ^ а б Władysław Szczypa // NUKAT — 2002.