Уладзімер Тарасевіч

Уладзімер Уладзіслаў Тарасевіч (27 лістапада 1921, Клешнякі, Лідзкі павет, Наваградзкае ваяводзтва, цяпер Шчучынскі раён — 2 студзеня 1986, Чыкага) — каталіцкі сьвятар-бэнэдыктынец бізантыйскага абраду, беларускі грэка-каталіцкі біскуп, Апостальскі візытатар для беларусаў-католікаў на Захадзе. Доктар багаслоў (1958).

Уладзімер Тарасевіч
Дата нараджэньня 27 лістапада 1921(1921-11-27)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 студзеня 1986(1986-01-02) (64 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Пляменьнік а. Яна Тарасевіча, брат Юзэфы й Францішка. Напярэдадні 2-е сусьветнае вайны выехаў да свайго дзядзькі — манаха-бэнэдыктынца а. Яна Тарасевіча ў ЗША. Скончыў духоўную сэмінарыю і каледж пры абацтве сьвятога Пракопа ў горадзе Лайл каля Чыкага, Каталіцкі ўнівэрсытэт у Вашынгтоне (1950), Папскі Грыгарыянскі ўнівэрсытэт і Папскі Ўсходні інстытут у Рыме.

Ад 16 чэрвеня 1944 — манах-бэнэдыктынец. 26 траўня 1949 высьвячаны на каталіцкага сьвятара бізантыйскага абраду. У 1958—1986 зьяўляўся парахам беларускае ўніяцкае парафіі Хрыста Збаўцы ў Чыкага ў ЗША. Атрымаў годнасьць архімандрыта ў 1975. 25 красавіка 1959 урачыста прачытаў малітву за беларускі народ у Кангрэсе ЗША. На працягу многіх гадоў а. Уладзімер Тарасевіч выдаваў бюлетэні «Да злучэньня» і «The Harbinger».

Пасьля сьмерці беларускага грэка-каталіцкага біскупа Чэслава Сіповіча Апостальскі Сталіца 1 ліпеня 1983 году намінавала яго на грэка-каталіцкага біскупа. 8 верасьня 1983 Уладзімер Тарасевіч, OSB, быў высьвячаны на тытулярнага біскупа Марыямэ і прызначаны Апостальскім візытатарам для беларусаў-каталікоў на Захадзе. Яго хіратонію зьдзейсьніў украінскі грэка-каталіцкі біскуп зь япархіі сьв. Мікалая ў Чыкага (Іліной, ЗША) Інакенці Іларыён Латоцкі, OSBM, у саслужэньні рыма-каталіцкага біскупа Дэніэла Ўільяма Кучэры]], OSB (з япархіі Саліна, Канзас, ЗША) і русінскага біскупа Эміля Джона Міхаліка (зь бізантыйскай каталіцкай япархіі Парма ў Агаё, ЗША).

Папярэднік
Часлаў Сіповіч
Тытулярны біскуп Марыямэ
1983—1986
Наступнік
вакантна

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць