Юзэфа Тарасевіч
Юзэфа Тарасевіч (1927, в. Клешнякі, Лідзкі павет,Новагародзкае ваяводзтва, цяпер Шчучынскі раён — 1 красавіка 2007) — дзяячка беларускае грэка-каталіцкае царквы ў ЗША, сястра япіскапа Ўладзімера Тарасевіча.
Шмат гадоў служыла пры грэка-каталіцкай царкве Хрыста Збаўцы ў Чыкага (ЗША). Пахаваная 13 красавіка 2007 году на могілках бэнэдыктанскага кляштару сьв. Пракопа ў Лайл (ЗША), побач з братамі Ўладзімерам, Францішкам, маці й дзядзькам Яна Хрызастомам.
Крыніцы
рэдагаваць- Вечная памяць. // Царква. № 3 (54), 2007