Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сямашка.

Уладзі́мер Ільлі́ч Сяма́шка (нарадзіўся 20 лістапада 1949 году, Каленкавічы, Гомельская вобласьць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі.

Уладзімер Сямашка
Першы намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
24 сьнежня 2003 — 27 сьнежня 2014
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Міністар энэргетыкі Рэспублікі Беларусь
12 сьнежня 2001 — 28 ліпеня 2003
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Генадзь Навіцкі
Наступнік: Аляксандар Агееў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 лістапада 1949 (75 гадоў)
Каленкавічы, Гомельская вобласьць, БССР
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Пашаны (Беларусь)
Ордэн Пашаны (Беларусь)

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Каленкавічах Гомельскае вобласьці ў 1949 годзе. У 1972 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці інжынэр-мэханік.

У 1972—1974 гг. — у Савецкай Арміі.

З 1974 году інжынэр-канструктар, начальнік канструктарскага бюро машынабудаваньня, галоўны інжынэр каардынацыйнага вытворча-тэхнічнага комплексу спэцыяльнага машынабудаваньня заводу імя Дзяржынскага (цяпер ВА «Інтэграл»). З 1996 году — галоўны інжынэр КБ ВА «Інтэграл». 1996—2000 гг. — генэральны дырэктар менскага ВА «Гарызонт». З 2000 г. — генэральны дырэктар вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Завод „Гарызонт“».

З 12 сьнежня 2001 году — міністар энэргетыкі Рэспублікі Беларусь. Адначасова яму нададзеная найвышэйшая кляса дзяржаўнага службоўцы. 28 ліпеня 2003 году загадам прэзыдэнта прызначаны выканаўцам абавязкаў віцэ-прэм’ера Беларусі. З 24 сьнежня 2003 году па 18 жніўня 2018 году — першы намесьнік, намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. 20 лютага 2004 году прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Прыёрбанк». 25 ліпеня 2007 году ачоліў назіральную раду «Белтрансгазу». Зьяўляецца кіраўніком ЭБРР ад Рэспублікі Беларусь.

Амбасадар Беларусі ў Расеі з 2018 па 2022 гады.

Жанаты. Мае дзьвюх дачок.

Узнагароды

рэдагаваць

Падзяка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўнёсак у разьвіцьцё радыёэлектроннай прамысловасьці (2000). Падзяка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь за плённую працу ў органах дзяржаўнага кіраваньня (2001).

Узнагароджаны ордэнам Пашаны.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць