Аляксандар Уліцёнак
Аляксандар Леанідавіч Уліцёнак (нар. 21 лютага 1954, в. Ракузаўка, Магілёўскі раён) — беларускі грамадзкі дзеяч, журналіст, рэдактар, заснавальнік і выдавец газэты «Свободные новости плюс» (раней — «Свободные новости»).
Аляксандар Уліцёнак | |
Імя пры нараджэньні | Аляксандар Леанідавіч Уліцёнак |
---|---|
Род дзейнасьці | Журналіст, рэдактар |
Дата нараджэньня | 21 лютага 1954 (70 гадоў) |
Месца нараджэньня | в. Ракузаўка, Магілёўскі раён |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст, рэдактар |
Дзеці | двое |
Узнагароды | Дзяржаўная прэмія Беларусі (1992) |
У 1980 г. скончыў журфак БДУ. Ад 1980 г. карэспандэнт, загадчык аддзелу газэты «Звязда». У 1986—1993 гг. — уласны карэспандэнт газэты «Правда» па БССР.
У 1991 г. разам з адзінадумцамі з газеты «Звязда» заснаваў газэту «Свободные новости». У 1993—1997 гг. — галоўны рэдактар газэты «Свободные новости».
У 1997—2002 гг. — прэзыдэнт ЗАТ «СНА», ад 2002 па цяперашні час — дырэктар, намесьнік дырэктара ТАА «СНплюс».
У 2005—2010 гг — рэдактар ранішняга этэру «Радыё Свабода».
Сябра БАЖ.
Узнагароды
рэдагаваць- Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу імя Веры Харужай.
- Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за 1992 г. у галіне журналістыкі за кнігу публіцыстыкі «Іншадумцы».
Крыніцы
рэдагаваць- Centrum Naukowo-Analityczne „Białoruska Perspektywa”: Kto jest kim w Białorusi. Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000, s. 313, seria: Biblioteka Centrum Edukacji Obywatelskiej Polska – Białoruś. ISBN 83-913780-0-4.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Аляксандар Уліцёнак на Беларускай палічцы