Уладзімер Мяньшоў

савецкі і расейскі актор тэатру, кіно і тэлебачаньня, кінарэжысэр, сцэнарыст, прадусар, тэлевядучы

Уладзі́мер Валянці́навіч Мяньшо́ў (па-расейску: Влади́мир Валенти́нович Меньшо́в; 17 верасьня 1939, Баку — 5 ліпеня 2021) — савецкі і расейскі актор тэатру, кіно і тэлебачаньня, кінарэжысэр, сцэнарыст, прадусар, тэлевядучы. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1984), народны артыст РСФСР (1989), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981) і прэміі «Оскар» у намінацыі «Найлепшы фільм замежнай мовай» за фільм «Масква сьлязам ня верыць».

Уладзімер Мяньшоў
па-расейску: Владимир Валентинович Меньшов
Дата нараджэньня 17 верасьня 1939(1939-09-17)[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 5 ліпеня 2021(2021-07-05)[3] (81 год)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці Ковід-19[5]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак кінарэжысэр, сцэнарыст, кінаактор, кінапрадусар, выкладчык, актор, тэлевядовец, кінасцэнарыст, грамадзкі дзяяч
Навуковая сфэра акторства[d][7], кінарэжысура[d][7], кінавытворчасьць[d][7] і кінасцэнарыстыка[d][7]
Месца працы
Дзеці Юлія Мяньшова[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0579828
Сайт владимирменьшов.рф (рас.)

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1961 годзе стаў студэнтам акторскага факультэту Школы-студыі ММАТ. У 1965 годзе скончыў Школу-студыю ім. Неміровіча-Данчанкі пры ММАТ, у 1970 годзе — асьпірантуру пры катэдры рэжысуры ва УДІК (майстэрня Міхаіла Рома). Для творчасьці ўласьціва імкненьне да раскрыцьця асобы ў востраканфліктных сытуацыях, у якіх адначасова надае сюжэту і героям лірычную і гумарыстычную афарбоўку. Паставіў фільмы «Розыгрыш» (1977), «Масква сьлязам не верыць» (1980, прэмія «Оскар» 1981), «Каханьне і галубы» (1984), «Шырлі-мырлі» (1995), «Царэвіч Аляксей» (1997).

Зьняўся ў фільмах «Чалавек на сваім месцы» (1973), «Апошняя сустрэча» (1974), «Асабістае меркаваньне» (1977), «Пасьля разводу», «Прыезд» (абодва 1982), «У пошуках зорак», «Магістраль» (абодва 1983), «Дарагі Эдысан», «Перахоп» (абодва 1986), «Дзе знаходзіцца „нофелэт“?» (1987), «Горад Зьро» (1988), «Ойча наш» (1989) і інш.

Памер 5 ліпеня 2021 году пасьля заражэньня каранавіруснай інфэкцыяй[8].

Палітычныя погляды

рэдагаваць

Быў прыхільнікам Уладзімера Пуціна.

Падтрымаў анэксію Крыму Расеяй[9] і выказваўся за далучэньне да РФ Данбасу[10], пералічыў сэпаратыстам Данбасу 1 мільён рублёў[11][12]. У 2016 годзу Служба бясьпекі Ўкраіны забараніла мяншову ўезд у краіну на 5 год[13].

  1. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #128677015 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ Владимир Меньшов // Discogs (анг.) — 2000.
  3. ^ Умер кинорежиссер Владимир МеньшовInterfax, 2021.
  4. ^ КиноПоиск (рас.) — 2003.
  5. ^ Умер Владимир Меньшов
  6. ^ Умер Владимир Меньшов: Воспоминания
  7. ^ а б в г Men‘šov, Vladimir Valentinovič // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  8. ^ От коронавируса умер известный российский режиссер Меньшов, Intex-press, 5-07-2021
  9. ^ Владимир Меньшов: «Россия наконец-то перешла от слов к действиям». Аргументы и фактыПраверана 2017-08-30 г.
  10. ^ Владимир Меньшов: «Запад нашёл ещё один повод демонизировать Россию». Аргументы и фактыПраверана 2017-08-30 г.
  11. ^ Режиссер Владимир Меньшов передал ополченцам Донбасса миллион рублей и ноутбук. Lenta.ru (2017-04-05). Праверана 2017-08-30 г.
  12. ^ Режиссер Меньшов пожалел об огласке передачи денег для Донбасса. Lenta.ru (2017-04-07). Праверана 2017-08-30 г.
  13. ^ СБУ запретила режиссеру Меньшову въезд на Украину. NEWSru.com (2017-09-04). Праверана 2017-09-05 г.

Літаратура

рэдагаваць