Уладзімер Гамановіч
Уладзі́мер Алякса́ндравіч Гамано́віч (14 жніўня 1959, вёска Старына[1], Докшыцкі раён Віцебскай вобласьці БССР — 20 студзеня 1991, Рыга, Латвія) — старшы лейтэнант міліцыі Рыгі, адна з ахвяраў студзеньскіх падзеяў 1991 року.
Уладзімер Гамановіч | |
Род дзейнасьці | супрацоўнік міліцыі места Рыгі |
---|---|
Дата нараджэньня | 14 жніўня 1959 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 20 студзеня 1991 (31 год) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | СССР |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і вяскоўцаў. Бацькі Аляксандар і Тацяна працавалі ў калгасе. Скончыўшы школу, Уладзімер паступіў у прафэсійную вучэльню, атрымаў прафэсію электраманцёра. Служыў у вайсковай ракетнай частцы ў Рызе. Адслужыўшы, пайшоў на службу ў рыскую міліцыю, даслужыўся да званьня старшага лейтэнанта, камандаваў узводам.
У студзені 1991 року займаўся аховай парадку на рыскіх вуліцах у часе „барыкадаў“. 20 студзеня ахоўваў будынак Міністэрства ўнутраных справаў Латвіі (бульвар Райна, 6). Увечары супрацоўнікі Рыскага АМАПу прадпрынялі спробу захопу будынку, падчас якога адбылася страляніна. Ад нападу амапаўцаў загінулі 5 чалавек, сярод іх быў і Ўладзімер Гамановіч[1][2].
Пахаваны на старых могілках у Тумілавічах Докшыцкага раёну (Беларусь)[1].
Узнагароды
рэдагавацьУ 2010 годзе за заслугі ва ўмацаваньні дзяржаўнай бясьпекі Латвіі Ўладзімер Гамановіч пасьмяротна ўзнагароджаны ордэнам Віестура[3].
Памяць
рэдагавацьУ Бастыённым парку(lv) Старога места Рыгі ўсталяваны камень у памяць пра Ўладзімера Гамановіча. У Музэі барыкадаў 1991 року дзейнічае экспазыцыя зь міліцэйскай формай Уладзімера Гамановіча.
Сям’я
рэдагавацьБацькі — вяскоўцы Аляксандар і Тацяна. Уладзімер меў двох малодшых братоў — Станіслава і Юрыя.
У Рызе Ўладзімер Гамановіч ажаніўся з Натальляй, у іх засталося трое дзяцей: Сьвятлана, Ларыса і Віталь. 25 сакавіка 1997 року з ініцыятывы фонду падтрымкі ўдзельнікаў барыкадаў удава і дзеці Ўладзімера ў парадку выключэньня атрымалі грамадзянства Латвіі і новую кватэру[1]. 18 студзеня 1996 року міністар ўнутраных справаў Латвіі Дайніс Турлайс(lv) уручыў Натальлі Гамановіч грашовую дапамогу[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Пілецкі, Алесь; Уладзь Грыдзін (1 лістапада 2018) «Я ахоўваў тэлецэнтар у Рызе, а брат — будынак МУС». Як беларусы абаранялі Латвію ад савецкага АМАПу. Радыё «Свабода». Праверана 26 студзеня 2021 г.
- ^ Вигман, Владимир (7 сакавіка 1996) Троянский конь особого назначения (рас.). Зеркало недели. Украина. Праверана 26 студзеня 2021 г.
- ^ Viestura ordeņa nodošana glabāšanā. Valsts prezidents varoņu tuviniekiem nodot nopelnītos apbalvojumus (лат.) // Laikraksts Latvietis. — 18 лістапада 2010. — № 119.
- ^ Iekšlietu ministra pavēle nr.11p/s Par apbalvošanu (лат.) Likumi. Latvijas Vēstnesis (18 студзеня 1996). Праверана 26 студзеня 2021 г.