Студзеньскія падзеі ў Рызе

(Перанакіравана з «Рыскія барыкады 1991 году»)

Падзеі ў студзені 1991 году ў Рызе, Барыкады (па-латыску: Barikāžu laiks) — падзеі ў пэрыяд з 13 па 27 студзеня 1991 году, якія галоўным чынам адбываліся ў Рызе і былі зьвязаныя з распадам СССР. Да падзеяў барыкад 1991 году, у больш пашыраным сэнсе, можна аднесьці пэрыяд да 21 жніўня 1991 году, калі адбываліся апошнія спробы штурму АМАПу барыкад вуліцы Екабу.

Студзеньскія падзеі ў Рызе
Распад СССР
Дата: 13—27 студзеня 1991
Месца: Латвія
Прычына: абвяшчэньне незалежнасьці Латвіі
Вынік: захаваньне двоеўладзьдзя: савецкі цэнтар — латвійскія ўлады
Супернікі
Латвія
НФЛ
Вярхоўная Рада
МУС ЛР
СССР
КПЛ
МУС СССР
Рыскі АМАП
Інтэрфронт
Пракуратура Латвійскай ССР
Камандуючыя
Дайніс Іванс
Алаіз Вазьніс
Альфрэд Рубікс
Чэслаў Млынік
Страты
7 забітых
14 параненых
магчыма 1[1]

У 1995 годзе быў створаны фонд Памяці барыкад. З студзеня 1996 году больш за 30 тысячаў абаронцаў барыкад атрымалі Памятную адзнаку ўдзельніка барыкад.

13 студзеня ў Рызе адбыўся мітынг Народнага фронту ў падтрымку Вярхоўнай рады і Савету міністраў, а таксама ў знак пратэсту супраць узброеных сутыкненьняў у Летуве, у якім прыняло ўдзел каля 500 000 людзей. Увечары таго ж дня пачалася пабудова барыкад вакол стратэгічных аб’ектаў у Рызе і некаторых іншых гарадах Латвіі[2].

14 студзеня байцы АМАП зьдзейсьнілі шэраг нападаў на ўдзельніках барыкад у мастоў Брас і Вэцмілгравіс: зьбіты некалькі людзей, спаленыя 17 аўтамабіляў. 15 студзеня АМАП учыніў два напады на Рыскі філіял Менскай Вышэйшай школы міліцыі, падчас якіх былі зьбітыя курсанты, разгромленыя памяшканьні і выкрадзена зброя. 16 студзеня на барыкадах ля Вэцмілграўскага мосту амапаўцы расстралялі кіроўцу міністэрства зносінаў Робэрта Мурніэкса і паранілі яшчэ дваіх чалавек. 18 студзеня міністар унутраных спраў Латвіі Алоіс Вазніс выслаў у МУС СССР свой загад аб тым, што па байцах АМАПу, якія набліжаюцца да аб’ектаў МУС Латвіі бліжэй за 50 мэтраў, абаронцам барыкад загадана страляць. З Масквы гэта пасланьне трапіла ў АМАП.

 
Памятны знак удзельніка барыкад 1991 году

Пасьля раззбраеньня АМАПам школы міліцыі ў Рызе пяцёра невядомых нібыта згвалтавалі жонку камандзіра ўзводу АМАПу Лактыёнава[1]. У тую ж ноч, з 19 на 20 студзеня, быў абстраляны пост АМАПу ў Доме друку. Амапаўцы амаль адразу затрымалі мікрааўтобус «Латвія» зь пяцьцю дружыньнікамі «нацыянальных сілаў абароны». У мікрааўтобусе, па словах былога кіраўніка маскоўскай сьледчай групы В. Костырава, былі выяўленыя халодная зброя і боепрыпасы. Тады амапаўцы самі павезьлі затрыманых на чатырох машынах суправаджэньня. Як толькі канвой заехаў на плошчу, дзе знаходзіліся пракуратура, МУС Латвіі і міністэрства будаўніцтва, пачаўся агонь па машынах на адкрытай мясцовасьці[3]. Па сьцьверджаньні амапаўцаў, стралялі з будынку МУС і з Бастыённай горкі, якая знаходзілася ззаду спэцназаўцаў. Завязалася перастрэлка, падчас якой АМАП захапіў будынак МУС і суседні будынак міністэрства будаўніцтва. Міліцыянты сьцьвярджаюць, што частка абаронцаў барыкад мела халодную і вагняпальную зброю.[4]

У выніку інтэнсіўнай страляніны ў цэнтры гораду 8 чалавек было паранена, 5 — забітыя. Зь іх чацьвёра — апэратары групы кінарэжысэра Юрыс Падніекса: Андрыс Слапіньш і Гвіда Звайгзны (памёр ад атрыманых раненьняў у пачатку лютага), міліцыянт Сяргей Кананенка і школьнік Эдзі Рыекстыньш, загінулі ў парку ля Бастыённай горкі, а міліцыянт Уладзімер Гамановіч — паміж чацьвертым і пятым паверхамі будынку МУС[1][5][6].

  • У Рызе дзейнічае Музэй барыкад
  • Кожны год у Латвіі праводзяцца памятныя мерапрыемствы, запальваюцца вогнішчы, праводзяцца канцэрты на Домскай плошчы, ўскладаньне кветак да помніка Свабоды
  • Выпушчаныя памятныя адзнакі

Загінулыя падчас барыкад

рэдагаваць
  • Уладзімер Гамановіч
  • Ілгварс Грыезіньш
  • Сяргей Кананенка
  • Робэртс Мурніекс
  • Эдзі Рыекстыньш
  • Андрыс Слапіньш
  • Гвіда Звайгзны[7]

Літаратура

рэдагаваць
  • Viktors Daugmalis «Barikādes — Latvijas mīlestības grāmata». — 1991.gada barikāžu dalībnieku atbalsta atklātais sabiedriskais fonds, Rīga 2001. ISBN 9984191966
  • Tālavs Jundzis, Renārs Zaļais «Nevardarbīgā pretošanās — Latvijas pieredze». — Latvijas Zinātņu akadēmija, Rīga 2006. ISBN 9789984010434 (Rakstu, dokumentu un atmiņu krājums, veltīts Barikāžu atceres 15.gadadienai)
  • Jāzeps Ločmelis «Atmiņas par barikāžu dienām». — Latvijas telekomunikāciju klubs, Rīga 2001. ISBN 998494980X
  • Iveta Kaķīte «Barikādes — kā tas bija patiesībā». — Redisons un partneri, Rīga 2001. ISBN 9984932745 (Tautas Frontes loma barikādēs)
  • Ināra Mūrniece «Aksenoka Rita: Barikādes — Bija arī nodevība». — Latvijas Avīze 2006. gada 21. janvāris.
  • Dzintars Vītols «Ceļš uz barikādēm». — Burtnieki 2001.
  • «Janvāra barikādes kā tautas forma totalitārajam režīmam un tās mācības». — Latvijas Zinātņu akadēmija, 1991.gada barikāžu dalībnieku atbalsta fonds, LR Ministru kabinets, Rīga 2001. ISBN 998419213X(Starptautiska Baltijas valstu konference sakarā ar barikāžu atceres 10.gadadienu)
  • Jānis Stradiņš «1991. gads. Janvāris». — Latvijas Kultūras fonds, Rīga 1991.
  • Modris Ziemiņš «Rīgā deg ugunskuri — Maskavā brūk padomju impērija». — Mācību apgāds, Rīga 2001. ISBN 9984922138
  • Ivars Bērziņš, Renārs Zaļais, Viktors Daugmalis «Domā par Latviju, piemini barikādes». — 1991. gada barikāžu dalībnieku biedrība, Rīga 2006. ISBN 9984956822 (1991. gada barikādēm veltīts fotoalbums)
  • Федотов Александр. Дайнис Иванс: «Баррикады — самое значительное событие в латвийской истории». — «Телеграф», № 9 (1303), 12 января 2007 года.
  • Федотов Александр. Альфред Рубикс: «Захватывать власть мы не собирались». — «Телеграф», № 9 (1303), 12 января 2007 года.
  • Кто стрелял у МВД? — «Час», 20 января 2006 года.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць