Уладзімер Гаджаў
Уладзімер Гаджаў (па-баўгарску: Владимир Гаджев; нарадзіўся 18 ліпеня 1987 году, Велінград, Баўгарыя) — былы баўгарскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Хэбар». Раней выступаў за нацыянальную зборную Баўгарыі.
Уладзімер Гаджаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 18 ліпеня 1987 (37 гадоў) | |
Рост | 182 см | |
Вага | 85 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2006 2006—2007 2007—2008 2008—2009 2009—2016 2016—2017 2017—2018 2018—2019 2019—2020 |
Панатынаікос → Левадыякос (арэнда) → ОФІ Іракліён (арэнда) → Леўскі (арэнда) Леўскі Ковэнтры Сіці Анартосіс Берое Хэбар |
0 (0) 26 (5) 19 (0) 23 (1) 137 (20) 16 (1) 24 (1) 9 (0) 9 (0) |
Зборныя | ||
2010—2015 | Баўгарыя | 29 (1) |
Кар’ера
рэдагавацьУладзімер пачаў займацца футболам у акадэміі клюбу «Леўскі», аднак ужо ў 17 год зьехаў у Грэцыю ў клюб «Панатынаікос». Аднак, у грэцкі клюбе паўабаронца ня здолеў згуляць і большасьць часу правёў у арэндах. У 2008 годзе вярнуўся ў клюб «Леўскі» на правах арэнды. 9 жніўня 2008 году Ўладзімер дэбютаваў за клюб у матчы супраць клюбу «Віхрэн». 27 жніўня гулец забіў мяч у браму беларускага БАТЭ ў трэцім кваліфікацыйным матчы Лігі чэмпіёнаў. У канцы 2014 году зьявілася інфармацыя пра перамовы гульца зь менскім «Дынама», паводле зьвестак баўгарын патрабаваў заработак у памеры 50 тысячаў даляраў за месяц. Менскі клюб, аднак, адмовіўся ад падпісаньня футбаліста з-за прасочваньня зьвестак у СМІ да пераходу[1].
Міжнародная
рэдагавацьДэбютаваў у складзе зборнай Баўгарыі 17 лістапада 2010 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Сэрбіі.
Дасягненьні
рэдагаваць«Леўскі»:
- Чэмпіён Баўгарыі: 2009
- Уладальнік Супэркубка Баўгарыі: 2009
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на Transfermarkt