Узнацкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Халопеніцкім раёне Менскай вобласьці БССР
Узнацкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Халопеніцкаму раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Грыцкавічы.
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Халопеніцкаму раёну Барысаўскай акругі (з 9 чэрвеня 1927 году — Менскай). 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Крупскага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет перададзены адноўленаму Халопеніцкаму раёну.
Станам на 1 студзеня 1947 году адміністрацыйны цэнтар сельсавету знаходзіўся ў вёсцы Ўзнацк.
16 ліпеня 1954 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены Халопеніцкаму сельсавету.
Населеныя пункты
рэдагаваць- 1 студзеня 1947 году — 12
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 334, 439
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8 С. 58
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 148