Ѳ, ѳ (фіта́, царк.-сл. ѳита́; курсіў: Ѳ ѳ) — перадапошняя літара стара- і царкоўнаславянскай кірыліцы, апошняя (пасьля выхаду з ужытку ў канцы XIX стагодзьдзя іжыцы) літара дарэвалюцыйнага расейскага альфабэту. Да 1897 году выкарыстоўвалася ва ўдмурцкім альфабэце.

Літара кірыліцы фіта
Ѳѳ
Выява
   Ѭ Ѯ Ѱ Ѳ Ѵ Ѷ А̂  
Зьвесткі
Тып архаічная кірылічная літара, альфабэтны;
Гукі [f] · [t] · [θ]
Назва ў Юнікодзе
cyrillic capital letter fita
cyrillic small letter fita
Юнікод Ѳ: U+0472
ѳ: U+0473
HTML Ѳ‎: &#1138, &#x472
ѳ‎: &#1139, &#x473
UTF-16 Ѳ‎: 0x472
ѳ‎: 0x473
URL-код Ѳ: %D1%B2
ѳ: %D1%B3
Разьвіцьцё
Іншае
У сыстэме лічэньня 9
Кірунак пісьма зьлева направа
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Гісторыя

рэдагаваць

Паходзіць ад грэцкай літары тэта (Θ θ), якая мае лікавае значэньне — 9. У кірыліцы выглядае як   (у некаторых почырках і шрыфтах гарызантальная рыса перасякае авал прыкметна ніжэй за сярэдзіну ці нават тычыцца яго зьнізу, што можа прыводзіць да зьмешваньня гэтай літары з Д). У пачатковай глаголіцы, як мяркуюць, фіта адсутнічала; у пазьнейшай сустракаецца запазычаная ці то непасрэдна з грэцкага, ці то нават з кірыліцы літара   (), якая ня мае лічбавага значэньня.

Літара Ѳ пазначала гук, блізкі да ангельскага глухога [θ]. У царкоўнаславенскіх тэкстах украінска-беларускага зводу чыталася як [t], а царкоўнаславенскіх тэкстах расейскага зводу як [f] і прыкладна да сярэдзіны XVII стагодзьдзя выкарысталася як варыянт літары Ф (хверт), безадносна этымалёгіі.

Пазьней розначытаньні паўплывалі на сучаснае адрозьненьне чытаньня словаў у беларускае і расейскае мовах:

Арыґінал Беларуская мова Расейская мова
Ѳеодоръ Тэадор — Тодар, Хвеадор — Хведар Феодор — Федор — Фёдор
Ѳеклѧ Тэкля Фекла — Фёкла
Миѳъ Міт Миф
Орѳографіѧ Артаграфія Орфография
Каѳедра Катэдра Кафедра

Алеуцкая мова

рэдагаваць

Фіта выкарыстоўваецца ў кірылічнай вэрсіі алеуцкага альфабэту, звычайна ў запазычаных словах.

Расейская мова

рэдагаваць

У першым варыянце расейскага альфабэту Пятра I (1707—1708) літара Ф была выключана, і фіта стала адзіным спосабам адлюстраваньня /f/. Пазьней (1710 год) літара Ф (з такім жа этымалягічным правілам напісаньня Ѳ і Ф) была адноўлена, і абедзьве літары існавалі адначасова да рэформы правапісу 1918 году, калі фіта была ліквідавана й заменена літарай Эф (Ф ф).

Многія грэцкія словы з тэтай былі прыняты ў расейскую мову праз Т замест фіты (пераважна праз лацінскую або іншыя заходнееўрапейскія мовы): театръ (тэатар), теорема (тэарэма), атлетъ (атлет), пантера (пантэра), фталевый (фталевы) і г. д. Часам існавала дваістае напісаньне й вымаўленьне: аѳеизмъ / атеизмъ (атэізм), алгориѳмъ / алгоритмъ (альгарытм), каѳолический / католический (каталіцкі) і інш.; варыянты зь фітай (у сучасным правапісе з Ф) звычайна больш архаічныя ці асаблівыя.

Румынская мова

рэдагаваць

У румынскай мове Ѳ мае назву тыта й зьяўляецца часткай румынскага кірылічнага альфабэту, які выкарыстоўваўся прыкладна да 1860 году.

Старажытнарасейская й царкоўнаславянская мовы

рэдагаваць

Традыцыйная расейская назва літары — фита́ (ці, у напісаньні да 1918 году, ѳита́). Фіта ў асноўным выкарыстоўвалася для запісу ўласных імёнаў і запазычаных словаў, якія паходзяць з грэцкай мовы або празь яе. Расейцы вымаўлялі гэтыя імёны з гукам /f/ замест /θ/, напрыклад, «Тэадор» вымаўляўся як «Феадор» (цяпер «Фёдор»).

Раньнія тэксты на расейскай мове (і ў расейскай рэдакцыі царкоўнаславянскай) дэманструюць узрастаючую ўзаемазаменнасьць Ѳ і Ф. Некаторыя пісцы аддавалі перавагу адной зь дзьвюх літар і ігнаравалі другую. Існавала артаграфічная сыстэма напісаньня Ѳ у пачатковай пазыцыі й Ф у іншым месцы. Зь сярэдзіны XVII стагодзьдзя выбар паміж Ѳ і Ф быў адрэгуляваны ў адпаведнасьці з грэцкім паходжаньнем, сыстэмай, якая дагэтуль выкарыстоўваецца ў царкоўнаславянскай артаграфіі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць