Тэлезалежнасьць
Тэлезалежнасьць — паводзінная залежнасьць у выглядзе паўсядзённа-паўтаральнага, навязьліва-апантанага прагляду тэлевізійных перадачаў.
Папярэджаньне
рэдагавацьПрадухіленьню залежнасьці спрыяе адкладаньне прагляду тэлевізара да вольнага часу пасьля выкананьняў справаў і хатніх абавязкаў. Карысна кіраваньне часам для вызначэньня колькасьці гадзінаў на тыдзень для прагляду дакладных тэлеперадачаў. Таксама варта адмовіцца ад выкарыстаньня тэлевізара ў якасьці выяўна-гукавой фонавай застаўкі. Варта выключаць тэлевізар адразу па сканчэньні прагляду перадачы і пры занятасьці іншай справай. Уніканьню залежнасьці таксама садзейнічае выкарыстаньне вольнага часу на жывыя настольныя гульні і на разгадваньне галаваломак і крыжаванак. Таксама варта штодня бавіць час па-за домам за сумеснымі заняткамі, як то падарожнічаць, гуляць у парку, наведваць выставы, катацца на ровары ўлетку, на каньках і санках узімку[1].
Праявы
рэдагавацьЗалежнасьць выяўляецца праз нэрвовую слабасьць пасьля больш як гадзіннага прагляду тэлевізара. Пры паўсядзённым тэлепраглядзе адзначаецца павышэньне раздражняльнасьці і крыклівасьці. Узьнікае пачуцьцёвае зьнясіленьне, пры якім перажываньне за падзею на экране перавышае турбаваньне сапраўднымі падзеямі побач. У дзяцей назіраецца затрымка ў разьвіцьці мысьленьня і ўяўленьня[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Натальля Талівінская. Як пазбавіць дзяцей ад тэлезалежнасьці // Зьвязда : газэта. — 11 красавіка 2012. — № 70 (27185). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула пра тэлебачаньне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |