Тэатар Дунін-Марцінкевіча
Тэатар Дунін-Марцінкевіча ― першы прафэсійны беларускі тэатар, створаны пісьменьнікам і драматургам Вінцэнтам Дунін-Марцінкевічам.
Гісторыя стварэньня
рэдагавацьНапрыканцы 1840-х гадоў беларуска-польскі драматург В. Дунін-Марцінкевіч сабраў групу з 20 чалавек і паспрабаваў арганізаваць прафэсійны тэатар. Ля Івянца, у сваім маёнтку Люцынка, ён стварыў трупу, якая паказвала яго п'есы на беларускай і польскай мовах ― «Чарадзейная вада», «Рэкруцкі жыдоўскі набор», «Спаборніцтва музыкаў», «Ідылія», ― некаторыя суправаджаліся музыкай Станіслава Манюшкі і Косткі Кжыжаноўскага.
Акрамя Люцынкі, спэктаклі ставілі ў Менску, часам у Глуску. Першы тэатральны паказ у Менску адбыўся 9 лютага 1852 году.
Акрамя самага Дунін-Марцінкевіча, у спэктаклях былі задзейнічаны родныя зь яго сям'і, суседзі, сяляне, вучні мясцовай школы. Тэатар існаваў да 1856 году[1][2].
Цяпер, як працяг тэатру пісьменьніка, працуе Магілёўскі абласны тэатар драмы і камэдыі імя Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кісялёў Г.В. Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт // Беларускія пісьменьнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 2 / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь, Беларус. Энцыкл.; Пад рэд. А.В. Мальдзіса. Мінск, 1993. С. 407-409
- ^ История города Воложина и района
Літаратура
рэдагаваць- Грынчык М. М. Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт // Энцыкляпэдыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. Менск, 1985. С. 379-381.
- Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Мн., 1983.
- Ярмалінская В. М. Дзе нарадзілася «Ідылія» // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 420