Тэадор I (папа рымскі)
Тэадор I (па-лацінску: Theodorus PP. I; невядома, Ерусалім — 14 траўня 649, Рым) — папа рымскі з 24 лістапада 642 па 14 траўня 649 году. Тэадор нарадзіўся ў сям’і ерусалімскага біскупа, грэка паводле нацыянальнасьці.
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | невядома Ерусалім, early Islamic period in Palestine[d], Праведны халіфат |
Памёр | 17 траўня 649 Рым, Бізантыйская імпэрыя |
Пахаваны | базыліка сьвятога Пятра |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[1] |
Заняткі | клерык і каталіцкі сьвятар |
Папская дзейнасьцьРэдагаваць
Быў абраны папам рашэньнем экзарха Равэнны. Тэадор стала змагаўся з гарэзіяй манафэлітаў, перапісваўся зь бізантыйскім імпэратарам. Ён адмовіўся прызнаць Паўла II Канстантынопальскім патрыярхам, таму што ягоны папярэднік, Пірус, стаў патрыярхам у абыход да правілаў. Тэадор націснуў на імпэратара Канстанта II каб той адклікаў Эктэзіс імпэратара Гэракліюса, паводле якога манафэлітызм рабіўся афіцыйнай формай хрысьціянсва ў Канстантынопалі. У той час як ягоныя намаганьні ня выклікалі вялікага ўплыву на Канстантынопаль, ён павялічыў апазыцыю да гарэзіі на Захадзе, то бок Пірус нават на караткі час адмовіўся ад сваёй гарэзіі ў 645 годзе, але ўсё ж быў адлучаны ад царквы ў 648 годзе. Павал быў адлучаны ў 649 годзе. На Лятэранскім саборы 649 году Тэадор плянаваў асудзіць Эктэзіс, але памёр, не пасьпеўшы склікаць сабор.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Тэадор I (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Тэадор I. Catholic Encyclopedia