Тымянка
Ты́мянка (па-польску: Tymianka, па-падляску: Týmianka[1]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.
Тымянка | |
польск. Tymianka | |
Былая назва: | Tumin |
Мясцовая назва: | Tymianka |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямяціцкі |
Гміна: | Нурэц-Станцыя |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-330 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°25′37.38″ пн. ш. 23°13′1.16″ у. д. / 52.42705° пн. ш. 23.2169889° у. д.Каардынаты: 52°25′37.38″ пн. ш. 23°13′1.16″ у. д. / 52.42705° пн. ш. 23.2169889° у. д. |
Тымянка |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьвсьв. Кузьмы й Дзям’яна ў Цяляцічах[2]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Ўзьнясеньня Крыжа Панскага ў Такарах[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьГісторыя вёскі пачынаецца праўдападобна ў 15 ст. і пачаткова была прыватную ўласнасьцю небагатага шляхоцкага роду. З 16 ст. уваходзіла ў склад маёмасьцяў з цэнтрам у Высокім. Першапачатковая назва Тумін была зьмененая, каб пазьбегнуць памылак зь недалёкім Тумінам. У час Першай сусьветнай вайны ўсе жыхары Тымянкі знаходзіліся на бежанстве ў Расеі[4]. У міжваенны пэрыяд Тымянка прыналежала да гміны Палоўцы, а з 1928 г. да гміны Высокае Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 185 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[5].
Зноскі
рэдагаваць- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 208
- ^ Parafia Prawosławna pw. Śww. Kosmy i Damiana w Telatyczach (пол.) Праверана 2 чэрвеня 2016 г.
- ^ TOKARY – Parafia Podwyższenia Krzyża Świętego (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 2 чэрвеня 2016 г.
- ^ Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 2, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 62 Праверана 2 чэрвеня 2016 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 8, Województwo poleskie, с. 9 (пол.) Праверана 2 чэрвеня 2016 г.