Тыльвіцкія Фальваркі
Тыльві́цкія Фальва́ркі (па-польску: Folwarki Tylwickie, на мясцовай беларускай гаворцы: По́дваркі Тыльві́цкі[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Заблудаў.
Тыльвіцкія Фальваркі | |
польск. Folwarki Tylwickie | |
Мясцовая назва: | Подваркі Тыльвіцкі |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Заблудаў |
Насельніцтва: | 164 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 16-060 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°1′7″ пн. ш. 23°25′35″ у. д. / 53.01861° пн. ш. 23.42639° у. д.Каардынаты: 53°1′7″ пн. ш. 23°25′35″ у. д. / 53.01861° пн. ш. 23.42639° у. д. |
Тыльвіцкія Фальваркі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі каталікі (парафія Апосталаў Пятра і Паўла ў Заблудаве[3]), пераважна польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыі і праваслаўныя (прыход Праабражэньня Гасподняга ў Тапалянах) зь беларускай нацыянальнай ідэтыфікацяй.
Гісторыя
рэдагавацьТутэйшыя мужыкі прыналежалі да заблудоўскага графства Радзівілаў. Паводле мясцовай легенды ў 17 ст. навакольле Фальваркаў наведала эпідэмія і мясцовыя жыхары хаваліся ў лесе. Над крыніцай пабудавалі невялікую капліцу, што быццам ўратавала іх ад хваробы. На пачатку 18 ст. (праўдападобна ў 1710 г.) у ўрочышчы Пяценка была пабудаваная царква сьв. Параскевы (захавалася па сёньняшні дзень)[4]. У міжваенны пэрыяд Тыльвіцкія Фальваркі прыналежалі да гміны Заблудаў Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 324 жыхароў (109 каталікоў і 215 праваслаўных, 114 чалавек лічылася палякамі, 210 беларусамі)[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 16 верасьня 2015 г.
- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 58
- ^ Parafia św. Apostołów Piotra i Pawła (Zabłudów) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 16 верасьня 2015 г.
- ^ Рыгор Сасна(be) Święte miejsca i cudowne ikony. Prawosławne sanktuaria na Białostocczyźnie, Białystok 2001, с. 89-92 (пол.). Wydawnictwo Orthdruk. Праверана 16 верасьня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 17 (пол.) Праверана 16 верасьня 2015 г.