Тры Карчмы
Тры Карчмы — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўднёва-ўсходняй частцы места, паміж рэйкамі Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі і лукавінай Сьвіслачы.
На захад ад Трох Корчмаў пачынаюцца Серабранскія Млыны, на паўночны захад — Ляхаўка, на поўнач — Кашары, на паўночны ўсход — Архірэйская Слабодка і Антонаўка[1][2].
Гісторыя
рэдагавацьУрочышча Тры Карчмы ўзьнікла на ростанях шляхоў зь Ляхаўкі, Архірэйскай Слабады і Антонаўкі (цяпер Партызанскі праспэкт у раёне кінатэатру «Ракета»). Калісьці зь левага боку былога шляху на Магілёў, існавалі тры карчмы, ад якіх пайшла назва мясцовасьці[3].
У пачатку XX ст. прадмесьце Тры Карчмы ўваходзіла ў трэцюю паліцэйскую частку места. У 1920-я рокі ў раёне прадмесьця ўтварыўся рабочы пасёлак «Камінтэрн». У 1930 року ўва ўрочышчы Трох Корчмах узьвялі 27 гектараў палёў фільтрацыі, што паклала пачатак каналізаваньню Менску[4]. Таго ж року «Саюзаўтарамонт» арганізаваў у прадмесьці станцыю тэхнічнага абслугоўваньня аўтамабіляў «Форд» і ГАЗ АА. Пазьней на базе гэтага прадпрыемства ўтварыўся Менскі аўтарамонтны завод — галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднаньня «Аўтарамонт»[5]. 2 траўня 1931 року ў Трох Корчмах адбылося ўрачыстае адкрыцьцё цукеркавай фабрыкі «Камунарка»[6].
Ад пачатку 1940-х рокаў тапонім «Тры Карчмы» зьнік з афіцыйнага ўжытку[7]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 196—197.
- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 550—551.
- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 227.
- ^ Хаютина Т. В честь него появился «Мальчик с лебедем» [1](недаступная спасылка), 7 дней
- ^ Солонец Г. От косилок — к автобусам [2] // «АВТОБИЗНЕС-Weekly», № 16 (213) ад 27 красавіка 2000.
- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 301.
- ^ Куркоў І. Мінск незнаёмы. 1920—1940. — Менск: Ураджай, 2002. С. 13.
Літаратура
рэдагаваць- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
- Куркоў І. Мінск незнаёмы. 1920—1940. — Менск: Ураджай, 2002. ISBN 985-04-0535-X.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
- План губернского города Минска (1903), Бібліятэка Менчука (рас.)
- Формирование территории Минска (1800—2004), Бібліятэка Менчука (рас.)
- План губернского города Минска (1898), Бібліятэка Менчука (рас.)