Трансэлектрыка

дзяржаўнае электраперадавальнае прадпрыемства Румыніі, заснаванае ў ліпені 2000 году

Каардынаты: 44°25′44″ пн. ш. 26°6′33″ у. д. / 44.42889° пн. ш. 26.10917° у. д. / 44.42889; 26.10917

«Трансэлектрыка» — дзяржаўнае электраперадавальнае прадпрыемства Румыніі, заснаванае ў ліпені 2000 году.

«Трансэлектрыка»
рум. Transelectrica
Выява лягатыпу
Тып акцыянэрнае таварыства
Лістынг на біржы БФБ: TEL
Дэвіз Мы накіроўваем энэргію
Заснаваная 31 ліпеня 2000 (24 гады таму)
Заснавальнікі Урад Румыніі
Краіна Румынія
Разьмяшчэньне Бухарэст
Адрас вул. Алтэні, д. 2-4
Ключавыя фігуры Марыюс Карашол[1], Георге Олтэану[2]
Галіна электраэнэргетыка
Паслугі перадача электраэнэргіі
Абарачэньне 3 068,004 млн леяў[3] (2017 г.; $788,386 млн)[4]
Апэрацыйны прыбытак 64,145 млн леяў (2017 г.; $16,483 млн)
Чысты прыбытак 21,424 млн леяў (2017 г.; $5,505 млн)
Лік супрацоўнікаў 2197 (2011 г.)
Матчына кампанія Міністэрства гаспадаркі і гандлю Румыніі (58 %)
Даччыныя кампаніі АТ «Тэлетранс»

На 2019 год асноўнымі пайшчыкамі АТ «Трансэлектрыка» былі: Міністэрства гаспадаркі і гандлю Румыніі — 58,688 %, ТАА «Дэдэман» (Бакэў) — 6,143 %, іншыя юрыдычныя асобы — 27,498 %, фізычныя асобы — 7,669 %[5].

На 2019 год АТ «Трансэлектрыка» перадавала электраэнэргію пры напрузе звыш 110 кілявольт з дапамогай:

  • 8834,4 км лініяў электраперадачы (ЛЭП), зь іх 3,1 км пры 750 кВ, 4915,2 км пры 400 кВ, 3875,6 км пры 220 кВ і 40,4 км пры пры 110 кВ, у тым ліку па 486,2 км міжсыстэмных лініяў;
  • 81 электрападстанцыяў, зь іх 1 пры 750 кВ, 38 пры 400 кВ і 42 пры 220 кВ;
  • 216 трансфарматарных установак на 38 058 мэгавольт-ампэр (МВА), зь іх 2 па 1250 МВА, 2 па 500 МВА, 22 па 400 МВА, 31 па 250 МВА, 81 па 200 МВА, 1 на 100 МВА, 2 па 63 МВА, 9 па 40 МВА, 24 па 25 МВА, 1 на 20 МВА, 32 па 16 МВА і 9 па 10 МВА[6].

«Трансэлектрыка» ўлучала 8 зямельных аддзяленьняў электраперадачы[7]:

Даччынымі прадпрыемствамі «Трансэлектрыкі» былі:

  • АТ «Апэратар рынку электраэнэргіі» — праводзіць рынкавы гандаль электраэнэргіяй між вытворцамі і спажыўцамі;
  • АТ «Гандлёвае таварыства па тэхнічным абслугоўваньні ЛЭП» (з 2001 г.) — чыніць і замяняе электрычнае абсталяваньне;
  • АТ «Формэнэрг» (ад 1 красавіка 2002 г.) — навучае супрацоўнікаў працы з абсталяваньнем;
  • АТ «Тэлетранс» (са студзеня 2003 г.) — забясьпечвае сувязь прадпрыемства праз больш як 5000 км оптавалаконных лініяў;
  • АТ «Ісэмэнэрг» (з 2004 г.) — выпускае электраразьмеркавальнае абсталяваньне[14].

Расцэнкі

рэдагаваць

На 2019 год АТ «Трансэлектрыка» выстаўляла наступныя расцэнкі за мэгават-гадзіну: за перадачу электраэнэргіі — 18,7 леяў ($4,45), за абслугоўваньне абсталяваньня — 12,88 леяў[15] ($3,07).

Мінуўшчына

рэдагаваць

31 ліпеня 2000 году ўрад Румыніі зацьвердзіў Пастанову № 627 аб падзеле Румынскай энэргетычнай управы на 4 прадпрыемствы, адным зь якім стала «Трансэлектрыка». 29 жніўня 2006 году акцыі «Трансэлектрыкі» разьмясьцілі на Бухарэсцкай фондавай біржы.

  1. ^ Кіраўніцтва (рум.) // «Трансэлектрыка», 2019 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
  2. ^ Наглядальная рада (рум.) // «Трансэлектрыка», 2019 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
  3. ^ Кансалідаваная справаздача за 2017 год (рум.) // «Трансэлектрыка», 30 красавіка 2018 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
  4. ^ Абменны курс (3,8915 лея за даляр у 2017 годзе) (рум.) // Нацыянальны банк Румыніі, 2019 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
  5. ^ Будова акцыянэрнага капіталу (рум.) // «Трансэлектрыка», 2019 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
  6. ^ Сетка электраперадачы (рум.) // АТ «Трансэлектрыка», 2019 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
  7. ^ а б Аддзяленьні (рум.) // АТ «Трансэлектрыка», 2019 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
  8. ^ Бакэўскае аддзяленьне электраперадачы (рум.) // АТ «Трансэлектрыка», 2019 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
  9. ^ Бухарэсцкае аддзяленьне электраперадачы (рум.) // АТ «Трансэлектрыка», 2019 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
  10. ^ Канстанцкае аддзяленьне электраперадачы (рум.) // АТ «Трансэлектрыка», 2019 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
  11. ^ Клужанскае аддзяленьне электраперадачы (рум.) // АТ «Трансэлектрыка», 2019 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
  12. ^ Краёўскае аддзяленьне электраперадачы (рум.) // «Трансэлектрыка», 2019 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
  13. ^ Пітэшцкае аддзяленьне электраперадачы (рум.) // АТ «Трансэлектрыка», 2019 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
  14. ^ Філіі (рум.) // АТ «Трансэлектрыка», 2019 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
  15. ^ Рэгуляваныя расцэнкі за перадачу і абсталяваньне (рум.) // АТ «Трансэлектрыка», 2019 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць